Логотип LiveLibbetaК основной версии

Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

Мать

Максим Горький

0

(0)

  • Аватар пользователя
    Ales_Moyski
    1 августа 2015
    Душу, якая ўваскрэсла, - не заб'юць!

    Ад кнігі пра рэвалюцыю звычайна нічога не чакаюць, бо пра гэтыя гістарычныя падзеі і так усе вушы пражужжалі. Аднак, Максім Горкі сапраўдны майстар прозы, што ён чарговы раз даказвае ў кнізе пра падзеі 1905-1907 гг. Нядаўна чытаў пра Сако і Ванцэці, а і сапраўды рух пралетарыяў ахапіў увесь свет і італьянцы, і французы, і англічане, і шведы суперажывалі адзін аднаму, калі якая несправядлівасць адбывалася з іх таварышамі. Дзе мы сёння такое сустрэнем? Адно што кпіць адзін з аднаго ўмеем!
    Гэтаму братэрству вучыць і хрысціянства, хаця бальшавікі пасля назавуць рэлігію вопіўмам для народа, але гераіня кнігі "Маці" ўзгадавана якраз на такіх прынцыпах. І ад гэтага нікуды не падзенешся - узнікаюць спрэчныя пытанні, як праблема боскасці Хрыста. Так у апісанні калекі, якога вывеў Рыбін пазнаецца Ісус па светленькай бародцы, па худым целе і па тым, што пакутуе ён, маўляў, за астатніх і павучае іх. І гадоў яму 28... амаль 33!


    Хрыстос быў не цвёрдым духам! Пранясі, кажа, побач са мной пацір. Кесара прызнаваў. Бог не можа прызнаць улады чалавечай над людзьмі, ён - уся ўлада! Ён душу сваю не падзяляе: гэта - боскае, гэта - чалавечае... А ён - гандаль прызнаваў, шлюб прызнаваў. І смакоўніцу пракляў няправільна, - ці па сваёй волі не нарадзіла яна? Душа таксама не па сваёй волі дабром не плодзіць, - ці сам я пасеяў злобу ў ёй? Вось!

    І зусім лютараўскае:


    Так! Значыць - бог у сэрцы і ў розуме, а - не ў царкве! Царква - могілкі бога.

    Тое ж нядаўна чыталі і ў Э. Войніч. Хаця, калі не верыш у бога, то толькі падкрэсліваеш яго існаванне. Вось і Максім Горкі кажа, што за словамі, якія адмаўлялі бога, Маці адчувала крапчэйшую веру ў яго.
    Веру ж у ідэалы Максіма Горкага падмацоўваюць прымаўкі і прыказкі, якімі ён сыпе ў сваім творы. Вядома, што аўтар любіў пагутарыць з народам, з людзьмі "дна", з беднатой, з зэкамі і палітзаключанымі. Прымаўка "І ваўкі правыя, калі таварыша рвуць" нагадала мне байку пра мядзведзя, калі трэба бегчы хутчэй, каб драпежнік задзёр таварыша, а не цябе.


    Прыказак шмат. Менш ведаеш - крапчэй спіш, чым не праўда? Прыказкамі - страўнік думае, ён з іх аброць для душы пляце, каб лепш было правіць ёю.

    Шмат тэм падымае аўтар у рамане "Маці". Не толькі рэвалюцыйныя, але і рэлігійныя тэмы ці, напрыклад, праблему бацькоў і дзяцей у судзе ў канцы твора, калі старыя суддзі супрацьпастаўляюцца энергіі маладых рэвалюцыянераў, якую першыя высасваюць з другіх. Наступная цытата, напрыклад, перагукаецца з яшчэ адным вобразам Данка, створаным Максімам Горкім:


    • Так і павінна быць! - казаў хахол. - Таму што расце новае сэрца, ненька мая мілая, - новае сэрца ў жыцці расце. Ідзе чалавек, асвятляе жыццё агнём розуму і крычыць і заве: "Эй, вы! Людзі ўсіх краін, яднайцеся ў адну сям'ю!" І па зову яго ўсе сэрцы здаровымі сваімі кавалкамі складаюцца ў вялізнае сэрца, моцнае, гучнае, як срэбраны звон...


    Вядома, вера герояў Горкага - гэта ўтопія, што настане час, калі людзі будуць хадзіць і любавацца адно адным, не будзе зайздрасці, усе будуць свабоднымі. Але твор застаецца актуальным і ў наш час, бо людзі па-ранейшаму жывуць дзеля нажывы, таму раю вам прачытаць твор і па-іншаму жыць.


    Тысячы людзей могуць лепей за вас жыць, - а жывуць, як быдла, ды яшчэ хваляцца - добра жывем! А што ў гэтым добрага - і сёння чалавек адпрацаваў і паеў, ды так усе гады свае - працуе і жрэць? Між іншым народзіць дзяцей сабе і спачатку забаўляецца імі, а як і яны шмат жэрці пачнуць, ён - сярдуе, сварыцца на іх - хутчэй, абжоры, гадуйцеся, працаваць час! І хацеў бы дзяцей сваіх зрабіць хатнім быдлам, але яны пачынаюць працаваць дзеля свайго жывата, - і зноў цягнуць жыццё, як злодзей мачала! - Толькі тыя сапраўдныя - людзі, хто збівае цэпы з розуму чалавека. Вось цяпер і вы, па сіле вашай, за гэта ўзяліся!

    Прыемнага чытва!

    like10 понравилось
    221

Комментарии

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.