Отзывы о книге Дом
Amatrice1 июля 2025Я не ведаў, ці быў у доме кот, але карміў яго: кожны вечар насыпаў у міску корм, назаўтра знаходзіў міску пустой, але самога ката ніколі не бачыў. Думаю, кот, якога не было, яшчэ болей не разумеў, што адбывалася.
Магічны рэалізм па-беларуску, ці гісторыя аднаго дома на беразе Прыпяці і людзей, якія там жылі ці бавілі час. Магчыма, вы ніколі не чулі пра сям'ю Горватаў, якая калісьці жыла на Палессі. Але напэўна вы каштавалі ласункі вытворчасці "Чырвонага мазыраніна". Дык вось гэтае прадпрыемства заснаваў адзін з Горватаў - Эдвард.
Аўтар распавядае нам гісторыю сядзібы Горватаў. І ў гэтым апавяданні сучаснасць і мінулае пераплятаюцца. А ўсё астатняе лепей прачытаць самастойна. Незвычайная, прыгожая кніга, але на жаль за кароткая.
7 понравилось
161

Комментарии 0
Ваш комментарий
, чтобы оставить комментарий.
Комментариев пока нет,
ваш может стать первым