Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Золушка. Проводи меня на свадьбу

Марисса Мейер

  • Аватар пользователя
    mari-rudakova3 июня 2025 г.

    Не люблю я Золу. А тут я занадта шмат

    Я ўжо некалькі гадоў знаёмая з гэтым цыклам. І вельмі люблю "Месяцовыя хронікі" за незвычайны стыль і новы погляд на знакамітых персанажаў. Менавіта з іх пачаўся для мяне жанр рэтэлінгаў. Цяпер на паліцы стаіць поўны збор твораў з цыклу.

    Але я не чакала заўважыць нешта падобнае. Гэта мая першая кніга-квэст, і я нават не ведала, што такія гісторыі ўвогуле існуюць. Так, я знаёмая з візуальнымі навэламі ў "Клубе рамантыкі". Аднак візуальная навэла ў кнізе, дзе можа быць не адзін, а некалькі варыянтаў развіцця падзей - нешта новае і незвычайнае для чытача.

    Я задалася мэтай прачытаць як мага больш розных версій кнігі. І ўсё ж кінула гэтую задумку. Бо я заўважыла, што канцовак існуе только 10. Нягледзячы на тое, што глаў больш за 50, ёсць магчымасць дайсці да ўжо знаёмага фінала, хай і іншым шляхам. Да адной і той жа падзеі можна дайсці праз 20 глаў і праз 5 (дакладна няма патрэбы весці падлік). І з большай колькасцю глаў я зламала галаву, бо з ўсімі персанажамі, якія толькі былі прапісаны ў пачатку, мая Зола сустрэлася. Яны пукнулі і пайшлі далей. Навошта? Толькі каб былі?

    Я і так не люблю галоўную гераіню цыклу (маё сэрца належыць Скарлет), але тут я адчувала нейкую агіду. Золу насіла па сусвету, кідала ў яму, бітву, турму. А я не спачувала ёй. Так ёй і трэба, маўляў.

    У выніку можна сказаць, што гісторыя як незвычайны спосаб чытання - добрая задумка. Гэта адыход ад традыцыйнага знаёмства з кнігай, дзе існуе толькі адзін канец, прыдуманы аўтарам. Але як самастойны твор, без аглядкі на іншыя - успрымаецца цяжка. Мае любімыя персанажы сустракаліся рэдка, і таму я ўсё ж магу ўспрымаць кнігу прадузята.

    3
    65