Ганнибал
Томас Харрис
0
(0)
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.
Томас Харрис
0
(0)

Вось я прачытала апошнюю кнігу з цыкла пра Ганібала Лектара (не будзем зараз улічваць прыквел "Узыходжанне Ганібала").
Спачатку мне хочацца прывесці пару лічб для тых, хто падбірае сабе што ж пачытаць. Гэта 3 кніга з цыклу пра Ганібала, напісаная была ў 1999 годзе, праз 11 год пасля апошняй часткі "Маўчанне ягнятаў". Я чытала ў найпрыгажэшай серыі выдавецтва "Эксмо": Магістраль (мал. 1). Кніга складаецца з 103 глаў, напісаная на 512 старонках. Дадзены раман быў экранізаваны ў 2001, дзе галоўныя ролі зыгралі Энтані Хопкінс і Джуліяна Мур (мал. 2).
Малюнак 1. Вокладка "Ганібал" серыя Магістраль
Малюнак 2. Э. Хопкінс і Дж. Мур
Ну, а зараз пераходзім непасрэдна да твора. Галоўнымі героямі з'яўляюцца доктар Ганібал Лектар, спецыяльны агент ФБР Клэрыс Старлінг, ахвяра канібала Мэйсан Вержэ, а таксама італьянскі дэтэктыў Паццо.
Калі ў другой частцы пра Ганібала было амаль некалькі слоў, то ў дадзенай Т. Харыс больш раскрыў для чытача Лектара. Мы даведаліся чаму ж ён зрабіўся такім чалавекам, за якім палюе ўвесь свет. Таксама нам больш паказалі яго ўнутраны свет, яго думкі, а самае галоўнае што хочацца адзначыць, яго жахі. Бо негледзячы на яго вобраз жыцця, ён усё ж такі застаецца чалавекам.
Дзеянне пачынаецца са спецыяльнай аперацыі ФБР, дзе знаёмая нам Клэрыс Старлінг трапляе ў непрыемную сітуацыю, якая поўнасцю вырашае яе дальнейшы лёс. Мабыць, вы памятаеце аднаго непрыеманага персанажа Пола Крэндлера, якому Старлінг перайшла дарогу ў 2 частцы? Дык вось зараз ён зыграе не апошнюю ролю, таму што мужчыны не любяць, калі іх эга штосьці парушае, асабіста жанчына (калі ласка, не кідайце ў мяне тапкі за гэтую фразу).А Ганібал, які збег у Італію, жыве там сваё жыццё, атрымлівае асалоду ад багацця культуры, часова сочыць за Клэрыс і піша ёй лісты.
Пасля мы знаёмімся з ахвярай доктара Лектара, Мэйсанам, які з'яўляецца ўладарнікам самай вялізнай сеткі разніц (рус. скотобойня), дзе з самага дзяцінства назіраў за тым, як забівалі скаціну.
І маючы вялікую колькасць грашыма, а таксама жорскасць мясніка, ён выбраў сабе мэту на ўсё сваё жыццё: адпомсціць Ганібалу Лектару. Але не проста так яго забіць, як свінню, а больш выдасканалена. Здаецца, гэта будзе не так складана, але ён прыкаваны да ложку.
Пасля такога невялічкага пераказу-анатацыі хочацца ўжо падзяліцца сваімі думкамі наконт дадзенага твору. Калі чытаеш кнігу, няважна якую, заўсёды разумееш хто галоўны герой, а хто антаганіст. А калі чытаеш кнігу пра серыйнага маньяка-канібала, здаецца ты адразу ведаеш хто ёсць хто. Але гэта не пра гэтую серыю кніг. І менавіта гэта мне і падабаецца!
Акрамя гэтага (я пісала ў прошлых рэцэнзіях, але паўтару зноў) я да вар'яцтва люблю спойлеры, адпавядна мне вельмі падабаецца, што Т. Харыс з першых глаў паказвае нам усіх сваіх антаганістаў і забойц. Гэта кніга выключэнне. Я адразу скажу: мне складана было чытаць гэтую частку з-за банальнага неразумення, а што тут адбываецца?! Але я перасіліла сабе і працягнула чытаць. Далей я кнігу праглынула заўпам! Але мне не спадабалася развіццё адносін Ганібала і Кэлэрыс, і асабіста канцоўка дадзенага цыклу.
Раю я яе да чытання? Безумоўна. Спадабалася яна мне больш за ўсе кнігі з цыкла? Не.
4,5/5
P.S.
Комментарии 0
Ваш комментарий
, чтобы оставить комментарий.