Логотип LiveLibbetaК основной версии

Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

Новая зямля

Якуб Колас

0

(0)

  • Аватар пользователя
    Miraydo
    8 июня 2015
    Мой родны кут, як ты мне мілы! Забыць цябе не маю сілы!..

    Ніводны Беларус не можа і не павінен забываць гэтыя радкі. Паэма "Новая зямля" - гэта квінтэссенцыя беларускай традыцыйнай культуры. Чуеш радкі апісання прыроды і пазнаеш беларускія прасторы.


    Ды я душою ажываю,
    Як вокам мыслі азіраю
    Цябе, мой луг і бераг родны,
    Дзе льецца Нёман срэбраводны,
    Дубы дзе дружнай чарадою
    Стаяць, як вежы, над вадою
    Даўнейшых спраў вартаўнікамі
    І ззяюць грозна жараламі.

    Едучы ў машыне, слухала кнігу, а слёзы наварочваліся ад замілавання. Не важна, што з моманту напісання паэмы прайшло шмат часу, радкі Якуба Коласа будуць зразумелыя кожнаму жыхару Беларусі. Хоць ідзе размова пра часы, калі простыя людзі былі падуладныя панам, праблемы, якія раскрывае пісьменнік, знаёмы і сучанаму чалавеку. Але і не толькі праблемы. Шмат радкоў прысвечана радасным момантам з жыцця герояў: начныя пасядзелкі ля вогнішча, пакатушкі на санках, смачная ежа, святы...
    P.S. Цікава, а які творы лічыцца ілюстрацыйным для іншых народаў?

    like11 понравилось
    4,2K

Комментарии 4

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.