Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Red Dragon

Thomas Harris

  • Аватар пользователя
    zzif6526 февраля 2025 г.

    ДЫК ХТО Ж ТАКІ ЦМОК А ХТО МАНЬЯК?

    Хацелася б пачаць першую рэцэнзію трылогіі Томаса Харыса з невялічкага агляду яго біяграфіі. Нарадзіўся Томас ў 1940 годзе ў ЗША, там жа жыве на дадзены момант. У час навучэння ў коледжы пачаў працаваць у невялічкай мясцовай газэце. Яго артыкулы былі прысвечаны злачынствам у горадзе. Менавіта гэты вопыт стаў адпраўной кропкай для яго зацікаўленнем менавіта дэтэктыўных тэм. Пасля выпуску Харыс працаваў некалькі год у Нью-Ёрку, дзе атрымаў вялікі вопыт у апісанні ўсялякіх злачынстваў.

    Пасля таго, як ён пакінуў газэту, у 1974 годзе, пачалася праца над яго першым раманам, які адразу ж стаў бестсэлерам. Раман "Чорная нядзеля" (рус."Чёрное воскресенье") быў натхнённы жудасным здарэннем на алімпіядзе ў 1972 годзе.

    А ўжо ў 1981 годзе (44 гады таму) на свет выйшла першая кніга з будучай трылогіі пра маньяка, якога ведае амаль кожны чалавек: пра Ганнібала Лектара.

    Невялічкае апісанне сюжэту

    1974 год. Уілл Грэм пасля таго, як дапамог затрымаць маньяка-канібала ў 1972 годзе, які атрымаў ад яго моцнае раненне, які заслужыў сапраўдны адпачынак, зноў павіненн дапамагчы ФБР злавіць жудаснага Зубаціка. На ліку апошняга ўжо 2 забітыя сям'і, якія нічога не злучае... І толькі Грэм здольны стаць на месца злачынца і выратаваць наступныя ахвяры.

    Фрэнсіс Долархайд, нашчасны чалавек, які нарадзіўся з воўчай зяпай (рус. волчье нёбо), трыгубіцай (рус. заячья губа) і знявечаннай сківіцай, не атрымаў матчынай любві, затое атрымаў шмат абзывальніцтвыаў і здзекванняў. Менавіта ў ім пачаў нараджацца Чырвоны Цмок, які кантраляваў Фрэнсіса праз карціну Ўільяма Блэйка "Вялікі Чырвоны цмок і Жанчына, адзетая ў Сонца" (мал. 1)

    Малюнак 1. "Вялікі Чырвоны цмок і Жанчына, адзетая ў Сонца" У. Блэйк, 1805 год, акварэль

    Мой погляд на дадзены раман

    Дадзены раман я чытала ў выдавецтве "Эксмо" серыя "Магистраль", 502 старонкі, 54 главы. Спачатку складана было разабрацца ў сюжэце, але з кожнай главой кніга зацягвала ўсё больш і больш. Калі спачатку я была не ўпэўнена, што гатовая прачытаць дадзены аповед, то на главе 10 я ўжо замаўляла другую кнігу дадзенага цыклу. Аўтар піша лёгка, без падрабязных і аб'ёмных апісанняў наваколля, але ўсё роўна не складана ўявіць месца, дзе зараз знаходзіцца герой.

    Асабіста мне спадабалася тое, што 9 глава (самы пачатак кнігі) апісвала нам злачынца, як ён жыве, што ім рухае. У параўанні з тымі жа дэтэктывамі Агаты Крысці, дзе забойца адчынаяецца чытачу толькі ў апошніх главах (што таксама цікавы прыём), у дадзеным рамане было вельмі ўдалым крокам аўтара.

    Вельмі спадабаліся моманты, калі Грэм станавіўся амаль "маньякам" на месцы злачынства, каб убачыць тое, што не ўбачлі астатнія.

    Не да канца зразумела статус адносін паміж Моллі і Грэмам, але гэта не такая вялікая праблема, бо гэта не пра каханне, а пра забойцу.

    Таксама хацелася бы больш "пабачыць" Ганнібала, але на гэта ёсць, канешне ж астатнія кнігі.

    У цэлым, кніга мне вельмі спадабалася, негледзячы на асабіста гідкія моманты апісання фізічных здзекванняў Цмока.

    2
    96