
lapa_lipa
20 февраля 2025
Пра Філіпенка я чула шмат, асабліва пра «Былога сына», але так атрымалася, што першай яго кнігай для мяне стала «Замыслы». І я радая, што менавіта так.
Знаёмства з пісьменьнікам праз лёгкі гумар і самаіронію – шлях да майго сэрца. Сказаць, што падабаецца склад напісаньня Сашы, значыцца не сказаць нічога. З такой жа хуткасьцю я залпам прачытала «Крэмулятар».
Кніга чытаецца хутка, без замінак, літаральна за вечар-два. Можна падумаць, што кніга павярхоўная, але я так не лічу. Праз манеру стаўленьня да абставін счытваецца востры розум, які атрымліваецца толькі складанасьцямі й сталай самарэфлексыяй. Я такое абажаю.
129

Комментарии 0
Ваш комментарий
, чтобы оставить комментарий.
Комментариев пока нет,
ваш может стать первым