Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Альпійская балада

Васіль Быкаў

  • Аватар пользователя
    FletherAnny31 декабря 2024 г.

    Тры дні веры, надзеі і кахання

    Шмат разоў звярталася да творчасці генія беларускай ваеннай прозы Васіля Быкава і не стамляюся здзіўляцца, наколькі яны шматгранныя і глыбокія, ніколі не пракідаюць раўнадушнымі.
    Тэма вязняў канцэнтрацыйных лагераў не зусім прывычная для чытача прозы Быкава. Мы сустракаліся са звычайнымі радавымі на лініі фронту, з партызанамі і падпольшчыкамі, мірнымі жыхарамі - нікога не абмінула страшная вайна. Дзеянні ж гэтай аповесці пераносяць нас з роднай Беларусі ў адзін з аўстрыйскіх канцлагераў.
    Аповесць напісана ў 1963 годзе, гэта адна з ранніх аповесцяў Быкава. Вядома, што ен сустрэў перамогу ў Аўстрыі, а ідэя напісання аповесці прыйшла, калі ўспомніўся цікавы выпадак напярэдадні заканчэння вайны. Да ўзводу савецкіх салдат прыбілася італьянка Джулія, якая шукала нейкага Івана, з якім яны разам уцяклі з канцлагера і згубіліся падчас аблавы. Іванаў сярод іх было шмат, але таго самага знайсці так і не ўдалося.
    Гэта сустрэча так запомнілася аўтару, што ен напісаў "Альпійскую баладу".
    Просты сюжэт, мінімум герояў, але наколькі душэўны і пранікнёны сюжэт. Майстар мастацкай дэталі, Быкаў паказаў, як важна, нават у самыя жудасныя хвіліны, заставацца у першую чаргу чалавекам. Сіла і моц беларуса Івана, яго змаганне з ваўкадавам, адчайнае жаданне жыць, але ў той жа час высакароднасць яго асобы, змаганне за будучае, чысціня думак і выключная сумленнасць выдзяляюць яго, узвышаюць. Джулія - лепшае, што здарылася ў яго жыціі. Яе далікатная, мяккая жаночая натура, клопат і падтрымка уражваюць. У іх розныя мовы, нацыянальнасці, паходжанне, сем'і і, нават, палітычныя погляды. Тонкі псіхолаг, Васіль Быкаў прыкмячае, што для сапраўднага кахання гэтыя межы ўмоўныя, неістотныя. Гэта тры кароткія дні "ўкрадзенага" кахання, жорстка абарванага выйною.
    Не дзіўна, што аповесць з'яўляецца адной з самых чытанх у аўтара, па ей ужо ў 1966 быў зняты фільм. Твор варты таго, каб чытаць, абмяркоўваць, раіць пачытаць іншым.

    3
    487