Рецензия на книгу
Завеі, снежань
Іван Мележ
Аноним12 декабря 2024 г.“Людзі на балоце” и “Подых навальніцы” чытала яшчэ у школе, потым перачытывала у больш сталым узросце. А вось “Завеі, снежань” давялося прачытаць только зараз. Што я магу сказаць… Вельмі мне шкада… Шкада чутка лі не пацеранага часу. Я настолькі захаплялася першымі двума часткамі, што трэцяя выйшла адным расчараваннем. данны твор сам па сабе не вялікі, але ж Курані, і галоўныя героі кудысьці зніклі( Зразумела, что галоўная лінія у павястваванні адвялася станаўленню калгасаў, але ж і гэты момант был закрануты павярхоўна. Думкі бальшавіцкіх кіраўнікой занімаюць практычна усе старонкі. Прытым, што гэтыя думкі аб адным і тым жа, аднымі і тымі ж словамі размазаны па усяму аб’ему кнігі. Складалася пачуцце, что прам знарок усе гэта расцягіваецца, каб заняць хоць той самы невялічкі аб’ем твора. Курані з іх хатамі і гаспадаркамі, гаспадарамі, што такімі блізкімі сталі на працягу першых двух частак, аўтар паказаў нейкімі чужымі, нібы мы нікога не ведаем і не перажываем за іх жыцце і справу. Старыя добрыя героі паказаны пад нязвыклымі прозвішчамі, што мне прышлося доўга думаць, пра каго ж усе-такі ідзе гаворка… гэта кніга не пра Курані, не пра іх цяжкую долю на скрыжаванні новых грамадскіх перабудоў. Гэтая кніга пра разважанні палітычных кіраўнікоў, якія раптам сталі галоўнымі героямі твора. Шкада, что ўся гісторыя Куранеў так і скончылася… ніяк(2177