Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Hool

Фiлiп Вiнклер

  • Аватар пользователя
    SashaLesnik29 ноября 2024 г.

    Футбол на крыві

    Калі я вучыўся прыкладна ў дзевятым класе, мой брат прынёс аднекуль кіпу фанзінаў футбольных фанатаў. Больш за ўсё мяне зацікавіў "Хуліган" (неперыядычнае выданне дзінамікаў горада-героя Мінска, як зараз помню). Мяне вельмі ўразілі тыя фанзіны, таму што яны адкрылі для мяне зусім іншы свет. Для мяне раней фанаты з сектара былі проста фанатамі, якія проста падтрымліваюць каманду. А аказваецца ўсё там нашмат складаней. Ёсць звычайныя ультрас, а ёсць хуліганы, якія бароняць гонар свайго клуба на вуліцах не толькі свайго горада. Менавіта пра такіх хуліганаў і распавядае Філіп Вінклер у сваім рамане.
    Галоўны герой кнігі - малады хлопец Хайка, якога на сектар стадыёна клуба Гановер-96 (Германія) прывялі бацька і бацькаў брат. Дзядзька ўжо тады кіраваў хулсамі, таму хутка Хайка пачаў дапамагаць у бойках з фанатамі іншых клубаў. Канешне, тое, пра што апавядаецца на першай сотні старонак, можа шакіраваць людзей, якія нічога не ведаюць пра каляфутбольныя справы. Лідэры груповак дамаўляюцца аб месцы і колькасці байцоў, сустракаюцца, месяцца і ідуць святкаваць у паб перамогу альбо паражэнне. Але часцей за ўсё проста ідуць дадому залечваць свае пабітыя твары і косці. У хулсы не пойдзе чалавек, якія працуе на высокіх пасадах. Хутчэй за ўсё гэта будзе чалавек, які пакуль не ведае, што яму рабіць у жыцці. Вось так і Хайка проста працуе ў баксёрскім клубе свайго дзядзькі. Але працуе - гэта моцна сказана. Проста робіць тое, што дзядзька скажа. І за гэта яму нешта перападае, на жыццё пакуль хапае.
    Галоўнае ў жыцці Хайка - ганарыцца клубам. Але ж жыццё нашмат складаней, і ў ім шмат рэчаў, якія могуць карэкціраваць твае мэты. Маці Хайка кінула сям'ю, бацька пачаў піць і стаў інвалідам, сястра выйшла замуж і хоча нармальнага сямейнага жыцця. Хайка з'ехаў жыць да нейкага славянскага бандыта... Але ёсць сябры, якія ніколі не кінуць Хайку ў бядзе, а ў бойцы прыкрыюць спіну.
    Справа ў тым, што жыццё Хайка па-за межамі футбольных спраў амаль што ніякае. Ён нікому не патрэбны і ў будучыню ён наогул не глядзіць. Таму нават калі нехта з сяброў кажа, што хоча адыйсці ад хуліганскіх спраў, ён бачыць гэта як здраду. Як можна перастаць махацца з ворагамі? Як можна крыху забіць на Гановер-96? Як гэта можна змяніць футбол на жанчыну?
    Тое, пра што піша Вінклер, можа мець любую тэматыку. У кожнага чалавека можа быць чорная дзірка ў жыцці. І ў дырэктара буйнога прадпрыемства, і ў прастытуткі, і ў айцішніка. У гэтым рамане тэма проста вельмі рэдкая для літаратуры, таму і прываблівае. Калі замяніць хулігана і каляфутбол на сваршчыка і будаўніцтва шматпавярховіка, то мне здаецца, было б не так цікава. Ой, ну шмат у каго бацька алкаш, а сябры яшчэ тыя гаўнюкі. І Вінклер быццам бы яшчэ больш хоча зрабіць жыццё Хайкі цяжэй. Хай варожыя хулз будуць больш моцныя, хай уладальнік кватэры будзе адбітым бандытам, кому патрэбна купіць тыгра, хай бацька збяжыць з лякарні, хай сястра будзе лезьці ў справы брата... І вось на гэтым моманце я задумаўся, а прычым тут футбол? Проста жыццё маладога адмарозка, які наогул не ведае, каму ён патрэбны, акрамя імені клуба (бо самому Гановеру ён таксама не вельмі патрэбны).
    Гэта дэбютны раман Вінклера, які сабраў крыху прэмій. Не ведаю, ці ён пісаў што яшчэ. Для дэбюта сапраўды няблага. З-за тэмы я вырашыў паставіць раману 8/10, але разумею, чаму можна паставіць і меньш. Прачыталася кніга хутка, але ў канцы мне было цяжка сказаць, што хацеў сказаць аўтар. Проста як роуд-муві, проста некалькі тыдняў з жыцця нямецкага хулігана.
    Ну і яшчэ ёсць некалькі незразумелых момантаў з пункту гледжання каляфутбола. Хайка вельмі не любіць скіноў, правыя справы яму таксама не даспадобы. Але фанаты Гановеру-96 - гэта адныя з самых ультраправых фанатаў у Германіі. З чаго я зрабіў вынік, што можа Хайка - звычайны гопнік, не ведаю...

    2
    35