Рецензия на книгу
Ноч цмока
Валеры Гапееў
AnnieMinsk23 ноября 2024 г.Даволі цікавы і моцны твор, але сюжэт надта эфемерны. Разыходзіцца, як той туман над полем і паказвае фантазіі аўтара аб перамозе дабра над бясконцай суцэльнай абыякавасьцю. Надта прыгожа і надта казачна, прыцягвае, але не натхняе. Спроба штучна прывесьці розных людзей да немагчымай у рэальным сьвеце гармоніі.
У "Праклёне" прыкра было толькі першых некалькі старонак, і тады мне падалося гэта файным сакрэтам, нібыта непрыкметнай ды непразрыстай вокладкай добрай кнігі. А во ў "Цмоку" стала зразумела, што то сапраўды стыль аўтара, бо чакаць, адкуль жа пачнецца цікавае, давялося недзе пад 100 старонак, амаль палову твора. Увесь гэты час галоўны герой выпрабоўваў мае нервы стаўленьнем да жанчын, стаўленьнем да ўласнай будучыні, і ўрэшце, жіцьцёвымі перакананьнямі. І вось пасля гэтых дасканалых назіраньняў ніяк не верыцца ў тое, што такі чалавек мог зьмяніцца настолькі, каб стаць зусім іншым і перакрэсліць усе свае мінулыя стаўленьні ды перакананьні.
Але разнастайнасьць персанажаў, фальклёрны калярыт ды якасная інтрыга не расчаравалі. Нават магу параўнаць з перад тым прачытаным "Лунным камянём" Уілкі Колінза. А гэта ўжо узровень сусветнае літаратуры.
274