Рецензия на книгу
Юргон
Анатоль Казлоў
ZhenyaMartynovich24 января 2015 г.Якасная добрая проза. Ёсць свае мінусы (нейкія незразумелыя "лірычныя" аўтарскія адступленні, слабая дынамічнасць сюжэту, цьмянасць некаторых эпізодаў, недаказанасць), але плюсаў значна больш. Перш-наперш:
1) Стыль. Аўтар вельмі моцны стыліст. Кожны сказ дыхае, пульсуе (што немалаважна для сучасных празаікаў) і нясе сэнсавую нагрузку;
2) Цікавы сюжэт. Немагчыма адарвацца ад кнігі да апошняй старонкі. Аўтар інтрыгуе і трымае ў напружанні на працягу ўсяго твора;
3) Кампазіцыя. Аўтар вельмі адказна падышоў да будовы тэкста! Няма адчування "рванасці" тэкставай тканіны. Усё гарманічна і лагічна;
4) Прывязка да сучаснасці. Шмат хто пазнае мясціны, дзе адбываюцца дзеянні твора.
5) Для аматараў містыкі тут знойдзецца чым "пажывіцца".4284