- Главная
- Мерседес Рон
- 📚 Книги
- Наша вина
- Рецензии
- Героі паразумнелі, але страсці ўсё роўна кіпяцьГероі паразумнелі, але страсці ўсё роўна кіпяць
Отзывы о книге Наша вина
mari-rudakova26 августа 2024Героі паразумнелі, але страсці ўсё роўна кіпяць
Апошняя частка серыі была для мяне нейкім расчараваннем, таму што чакалася іншае. Так, фінал атрымаўся даволі рамантычным, героі ўсё ж такі разам. І тым не менш хацелася, каб да гэтага яны дайшлі ці раней, ці без іспанскага запалу.
І я абсалютна згодная, што ва ўсіх бедах - толькі іх віна. Часовае выключэнне мазгоў у пары адбывалася пастаянна. А аўтар працягвала сутыкаць Ніка і Ноа ілбамі як баранаў. Іскры ляцяць, страсці кіпяць. Ох, яшчэ ніколі сэкс з былым не даводзіў да чагосьці добрага. Як жа мне было маральна дрэнна пры чытанні дадзенай сцэны. Думала, што мяне званітуе прама на тэлефон.
Зрэшты, магу пазначыць асобасны рост галоўных герояў. Нік стаў больш разважлівым (выбачайце, праца да гэтага прымушае), а Ноа - больш самастойнай. Праўда, у некаторых момантах назіраўся адкад назад, але гэта відавочна было зроблена для таго, каб дадаць вастрыні ў сюжэт. На жаль, гэта выклікала толькі раздражненне. Такі бег з крайнасці ў крайнасць трываць складана.
Шчыра шкадавала Джэну і Ліона, якія маталіся паміж героямі, не маючы магчымасці выбраць бок. Бо і Нік, і Ноа былі ўпэўнены ў тым, што сітуацыя павінна скласціся на іх карысць. Не атрымалася, не фартанула - ці ўдваіх, ці ніяк. Любуйцеся цяпер банальным зыходам свайго ненармальнага кахання.
Не ведаю, что курыла аўтар, але канец кнігі ператварыў гісторыю ў гангстэрскі бульварны раман. Мяне падобны троп не прыцягнуў у "Далікатнай раўнавазе" Аны Шэры (дарэчы, раю прачытаць мае водгукі і на гэтую серыю таксама). І тут я засталася незадаволеная. Быццам толькі гэта магло выратаваць карабель узаемаадносін Ноа і Ніка. Так сабе выратавальная брыгада, шчыра кажучы.
Ана Шерри - Хрупкое равновесие. Книга 1Прачытаўшы трылогію да канца, скажу, што яна відавочна не стала маім фаварытам. Гісторыя кахання Ноа і Ніка зусім не выклікае ў мяне станоўчых эмоцый. Але фільмы я абявазкова пагляджу, каб пасмяяцца ад душы.
Содержит спойлеры5 понравилось
1,4K

Комментарии 0
Ваш комментарий
, чтобы оставить комментарий.
Комментариев пока нет,
ваш может стать первым