Рецензия на книгу
Сем ружаў
Надея Ясминска
Аноним21 августа 2024 г.Сем ружаў
«Сем ружаў» Надзеі Ясмінскай.
У гэту кнігу сабралі ўсё магічнае, казачнае, рамантычнае і дзявочае.
Узрост чытычак па адчуваннямі ад 6 до 10 год.
І зразумела, калі вам каля 30 годзікаў)
Зараз кнігі ў цвёрдай вокладцы ў продажы няма, але можна глянуць у бібліятэках. Пішуць, што казкі былі настолькі цудоўна намаляваны мастачкай Кацярынай Дубовік, што атрымалі ўзнагароду прэміі «Цёткі” за найлепшае мастацкае афармленне.»
Па сюжэту даўным даўно існаваў казачны лес, дзе жылі розныя істоты, чарадзеі, эльфы, лясныя феі, гномы.
Раз у 100 год яны збіраліся ўсе разам і вырашалі, якія падарункі зрабіць людзям.
У тую сустрэчу яны даведаліся, што чароўныя падарункі атрымаюць дзяўчынкі рознага ўзросту і паходжання, усяго падораць сем ружаў.
Пунсовую мусіла знайсці самая цікаўная дзяўчынка, жоўтую — самая кемлівая, белую — самая адданая, кармінавую — самая добрая, блакітную — сціплая, залатую — моцная духам, чорную — самая адважная.
Дзяўчынкі не ведалі, што гэта падарункі, ад казачных істот.
Паміж уладальніцамі і ружамі была сувязь, якая дапамагала ім у выпрабаваннях.
Альбо дзякуючы кветкам, складаліся абставіны, якія мянялі жыццё дзяўчынак.
Так будзе напрыклад з кармінавай ружай. Дзяўчынка не ведалі калі і як у яе з’явілася кветка.
Але праз тое, што ружа цвіла толькі ў як валасах , маленькая ўладальніца трапіла ў палац да караля і ўжо пасля пачаліся выпрабаванні яе лёс.
За гэту кнігу ў 2016 годзе Надзея Ясмінска атрымала яшчэ адну прэмію «Цёткі» у намінацыі «Лепшая кніга для дзяцей і падлеткаў.»355