Рецензия на книгу
Girl Online: On Tour
Zoe Sugg
Аноним1 августа 2024 г.Даверу паміж героямі няма
І зноў гэтыя ружовыя соплі, якія ўжо часам надакучылі. Ідэалізацыя персанажаў, дзіўнасці ў паводзінах, адкрытая хлусня наўрад ці дададуыь балаў у скарбонку.
Я ўвогуле здзіўлена, што пасрэдная кніга атрымала не меньш пасрэдны працяг. Бо даволі часта можна сутыкнуцца з тым, што другая частка атрымліваецца цікавей за першую. А тут? Чаканы рост персанажаў, іх сталенне - я гэтага не атрымала. Я ўбачыла толькі слязлівыя перажыванні герояў у стылі "кахае ён мяне ці не". Быццам на хлопцах свет клінам сышоўся. Аж моташна ад гэтага. Хоць прызнаю, што я прадузятая.
Мне спадабалася лінія сябра галоўнай гераіні. У нейкія моманты лавіла сябе на думцы, што зайздрошчу Пенні, бо ў яе ёсць верны Эліот, які падтрымае ў любую хвіліну і будзе побач нават ў цёмныя часы. І было прыемна, што яго гісторыя атрымала шчаслівую развязку. Ён заслужыў гэта як ніхто іншы.
А вось адносіны Ноя і Пенні выйшлі змазанымі. Нават у сястры хлопца з яе цацкамі больш пераломных момантаў, чым у гэтых дваіх. Паміж героямі не бачна таго даверу, які патрэбен быць у каханых. І гэта даволі дзіўна, улічваючы іх нежныя адносіны адзін да аднаго. Ствараецца ўражанне, што шчырая падтрымка не значыць нічога для іх. І сэнс тады спадзявацца на шчаслівы фінал?
Крыўдна, што кнігу робяць сапраўды годнай другарадныя персанажы, а не галоўныя героі, на якіх робіцца асноўны акцэнт. Аднак пра іх чытаць нудна, а вось пра сяброў - ужо цікавей. Праўда, некаторых хацелась паслаць у пешае эратычнае, ужо моцна яны вар'явалі. Праблема паставіць крыўднікоў на месца вырашылася, але даволі па-дзіцячы. Але незакрытых гештальтаў няма, так што ўжо добра.
У чарговы раз пераконваюся, што прачытала гэтую кнігу позна, бо падобнае мяне больш не прыводзіць у неапісальнае захапленне. І ўсё ж ёсць што знайсці для сябе.
371