Рецензия на книгу
Круглая Square
Вал Клемэнт
Niaura24 июля 2024 г.Іронія і гумар, якіх нам часта не хапае за жыццёвымі цяжкасцямі
Дзякуючы гэтай кнізе я смяялася ўголас, як даўно гэтага не рабіла. Мова апавядання вельмі плынная, лёгкая, быццам гэта наўпрост мне Геня расказвае пра свае жыццё за келіхам ці кубачкам. Дазваляе ўспамінаць вулачкі, дарагія сэрцу мейсцы, у думках самой там аказацца і прайсці маршрутам маладосці: Мінск і Круглая – гэта такія ж персанажы кнігі, яскравыя, жывыя, родныя. Ну і як я ўжо не адзін раз характэрызавала гэтую кнігу – гэта прышчэпка ад думкі, што ўся беларуская літаратура гэта боль і пакуты.
Дзеля мяне яна стала лепшай кнігай, прачытанай у 2023 годзе.4137