Логотип LiveLibbetaК основной версии

Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

Гарэзлівы пацалунак

Ева Вайтоўская

  • Аватар пользователя
    arweenushka22 июля 2024 г.

    Шлях да псіхолага

    Кніга пачыналася для мяне вельмі бадзера, было ўражанне, што я чытаю нешта накшталт Гары Потэра ў тым сэнсе, што ўзрост галоўных герояў супадае, падзеі адбываюцца ў школе і тд. Чыталася легка на працягу ўсяго твора. Але наколькі ж гэта сэксістскі твор! Пасля парадаў маці Юлі да Соні Сінічцы, Соні прамы шлях да псіхатэрапеўта або псіхолага. Хлопец гаворыць, што ты тупая, што ты пласкадонка, абражае цябе і ў кожным выпадку высмейвае перад аднакласснікамі? Так і павінна быць! Гэта ён так цябе кахае. І ўвогулі, тое што хлопцы гавораць нікога не турбуе. Няма чаму слухаць гэтых мужыкоў (тут сэксізм пайшоў і ўбок мужыцкага полу). Трэба дадаць, што дзяўчына можа і сапраўды не вельмі разумная, таму што прыймаць такое за вялікія пачуцці…я б нават не здзівілася пачуўшы з яе вуснаў фразу “б’е  значыць кахае”. І вось пытанне: Як у 2020 годзе аўтар вырашыла напісаць пра такое для падлеткаў і паказаць гэта прыкладам прыгожай гісторыі кахання?


    6
    227