Каўчэг
Рыгор Барадулін
0
(0)
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.
Рыгор Барадулін
0
(0)

Паэзія Рыгора Барадуліна заўсёды напоўнена асабістымі перажываннямі і думкамі. За вершамі і паэмамі аўтара бачыцца яго незвычайны вобраз мыслення. Аўтарскія метафары і наватворы заўсёды паражаюць сваёй вынаходлівасцю. Чаго толькі каштуюць назвы зборнікаў "Міласэрнасць плахі", "Амплітуда смеласці", "Евангелле ад мамы" і шман іншых. Рыгор Барадулін праявіў сваё унікальнае бачанне свету не толькі праз моўныя сродкі, але і праз формы твораў, праз іх тэматыку. Здавалася б тэмы паэзіі даволі трывіяльныя (маці, бацькаўшчына, зямля, Беларусь, чарнобыль і г.д.), але дзякуючы арыгінальным вобразным сродкам, набываюць непаўторную афарарбоўку і гучаць зусім па-новаму. Напрыклад, у вершы "Маналог зямлі на схіле двухтысячагодзя" аўтар робіць лірычным героем саму зямлю.
Як і ў кожнага беларускага паэта ў Барадуліна шырока прадстаўлена тэма роднай мовы. Але падае яе надзвычай асабіста, што стварае атмасферу абсалютнага наватарства. У чатырох радках верша "Наша мова" паэт не толькі выказвае свае пачуцці, але і з дапамогай музычных неалагізмаў закранае ніткі душы беларуса.
Адзін з самых значных вобразаў у паэзіі Рыгора Барадуліна - гэта вобраз маці. Вершы "Вогнепаклонніца", "Веды" і многія іншыя адлюстроваюць вялікую павагу паэта да сваёй маці, тым самым ствараюць зувязь паміж некалькімі пакаленнямі прыхільнікаў яго творчасці. І канешне не трэба ўжо казаць пра праграмныя вершы "Трэба дома бываць часцей", "Наведвайце бацькоў", "Бацьку", якія ведае кожны сумленны школьнік напамяць.
P.S. Не ведаю колькі яшчэ прыйдзецца чакаць беларусам таго часу, калі з'явіцца падобны Барадуліну паэт, які зможа столькі зрабіць для культуры, закрануць сэрцы кожнага з нас.
Комментарии 5
Ваш комментарий
, чтобы оставить комментарий.