Логотип LiveLibbetaК основной версии

Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

Куджо

Стивен Кинг

  • Аватар пользователя
    Ales_Moyski24 ноября 2014 г.

    Працягваем кароткія рэцэнзіі на кнігі, якія пакінулі доўгі ўспамін. Я ўжо пісаў пра "Могілкі хатняй жывёлы", а цяпер колькі слоў скажу пра раман "Куджа", галоўны герой якога згадваецца і ў першай кнізе. Як і тая кніга "Куджа" таксама мае выхаваўчы характар. Многія з нас у дзяцінстве баяліся розных пачвар, або проста цемры.


    Свет поўны пачвар, і яны заўсёды, у кожную хвіліну, могуць кінуцца на бязвінных і бездапаможных

    Я напрыклад, цемры не баяўся, але познімі вечарамі мне здавалася, што на балконе, куды выходзілі вокны насупраць майго ложка, з'яўляецца страшная вядзьмарка. Як паставіцца да дзіцячых страхаў паказвае Сцівен Кінг не толькі ў гэтай кнізе, узгадайце хаця б раман "Яно". Розныя выхаваўчыя праблемы ўздымаюцца, як "белая варона" ў першым рамане "Кэры" і інш.
    Калі праўноўваю ўжо "Куджа" з "Могілакамі...", то ў гэтым рамане ёсць "хэпі энд", і аматары шчаслівых канцовах могуць звярнуцца менавіта да першай кнігі.


    Калі твой дом абрушыўся, трэба будаваць новы, а не склейваць абломкі
    10
    52