Отзывы о книге Руны Перуновы

  • Аватар пользователя
    Osman_Pasha
    16 июня 2024

    Ён быў на паслугах у матчынай мовы

    «Руны Перуновы» - зборнік вершаў Рыгора Барадуліна, які складаецца з вельмі розных твораў, тут і вершы аб каханні, аб прыродзе, рэлігійныя, аб малой радзіме, вершы як не зусім вядомыя так і ўжо класічныя творы. Выдадзен зборнік у 2006 годзе. Уладзімір Някляеў у прадмове жадае Барадуліну атрымаць Нобелеўскаю прэмію, нават не так Рыгору Іванавічу як усёй беларускай культуры, літаратуры, паэзіі. Акрамя таго Някляеў усхваляе і праслаўляе паэта і яго слова. Але гэта Барадуліну патрэьна толькі да першага ягонага радка, далей ён добра спраўляецца і сам.

    Першая частка называецца «Нашча» і складаецца з духоўных вершаў. Тут прысутнічаюць пераклады рэлігійных тэкстаў і вершы напісаныя па матывах псалмоў, адзін ці два радкі адтуль натхняюць Барадуліна на цэлы твор. Цікава ці была якая-небудзь рэакцыя з боку царквы, касцёлу ды ўніятаў. «Трэба дома бываць часцей» услаўляе бацькаўшчыну, родныя мясціны, пару дзяцінства, адлюстроўвае навакольную прыроду і яе прыгажосць. «Зязюленька баравая» сюды ўваходзяць творы прысвечаныя маці. Вядома, што пакуль маці была жыва Барадулін грэбаваў маці і аддаваў перавагу спіртным напоям, але з яе смерцю кінуў піць, і маці зрабілась адной з галоўных тэм для вершаў, але на жаль позна. «Вучыцца дыхаць пажар» тут змешчаны песні пра каханне, менавіта песні, бо некалькі з іх увайшлі на кружэлку Змітра Вайцюшкевіча «Паравоз Кахання» на вершы Рыгора Барадуліна. Увогуле, гэта раздзел ахоплівае спектр адносін «ад не трэба, не трэба да святло патушы». «Адхінуць небакрай» тэма гэтай часткі паганства. Па словах самога Рыгора Барадуліна ён быў ахрышчаны рымска-каталіцкім святаром, у сталым узросце спавядаў уніяцтва, але называў сябе хрышчоным паганцам. Тут ён размясціў верш-запавет аб тым, што на яго магіле трэба ўсталяваць камень.

    У адным з вершаў Барадулін апісвае сябе як чалавека на паслугах у матчынай мовы, а ў іншым гаворыць пра сябе так: «Я, напэўна, апошні, Хто моліцца слову, Як ссівелы паганец Жывому агню». І на самой справе да слова паэт адносіцца з любоўю і павагай, старана падбіраючы для яго месца сярод радкоў. Праз гэта некалькімі трапнымі словамі ён стварае апісанне красы прыроды.

    Згас Бас Чмяля Ля Камля…
    Калі на хвалі лівень лёг...

    Ды не толькі ў вершах аб прыродзе выяўляецца майстэрства аўтара. Калі Барадулін разважае над пытаннямі жыцця, адчуваецца яго мудрасць.

    Калі б Адам спакусу перамог, Ці мы былі б цяпер На свеце гэтым?
    Дні на зямлі твае, Як дзень адзін. Калі ён скончыцца - Ніхто не скажа.

    Не абмінуў Барадулін і нацыянальнае пытанне, верш са зборніку 2006 года не губляе актуальнасці і зараз

    Беларусы ўсіх краёў, яднайцеся! Нас няшмат, а будзе менш яшчэ, Як адступім, зломімся пад націскам, Як ад нас рашучасць уцячэ.

    Адзінае чаго на мой погляд не хапіла – гэта прыкладаў іроніі і жартаў у паэзіі, а Рыгор Іванавіч быў майстар гэтага жанру.

    Смотреть на YouTube
    like37 понравилось
    684

Комментарии 3

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.

Аватар пользователя
orlangurus16 июня 2024

Каждый раз читаю и ловлю кайф: какой же классный язык, хоть и не всё понятно)).

like1 понравилось