Рецензия на книгу
Фиаско
Станислав Лем
yozas_gubka14 ноября 2014 г.Рецензия на белорусском языке.
"Фіяска" - апошні мастацкі раман Лема, які напісаны ў 1987 годзе. І гэта, я вам скажу, сапраўдная "хард сай фай" свайго часу ("Несапраўдная слепата", прабач, ты не адна такая), са складанай тэхнічнай мовай, з актуальнымі навуковымі тэорыямі і гіпотэзамі выказанымі аўтарам. Напрыклад, Лемаўская тэорыя "вокнаў кантакту" спрабуе растлумачыць "парадокс Фермі". Прыдуманая аўтарам "сферамахія", ілюструе найвышэйшую стадыю эскалацыі "халоднай вайны". Таксама Лем даволі арыгінальна апісвае фантастычную тэхналогію будучыні, так званую сідэральную інжынерыю - здольнасць кіраваць гравітацыйнымі працэссамі (нешта падобнае было і ў савецкага фантаста Снегава ў рамане "Людзі як багі"). Цікава, што раман "Фіяска" працягвае развіваць ідэі выказаныя ў папярэніх двух прачытаных мной Лемаўскіх творах: тут ёсць і кантраляваная некраэвалюцыя накіраваная на стварэнне баявых нанавірусаў, і развагі на тэму каардынацыі дзеянняў гіганскіх вайсковых касмічных групіровак ва ўмовах усеахопнай "халоднай вайны" (калі я чытаў пра гэтыя развагі, адразу прыгадваўся гіганскі бункер-штаб з "Рукапісу, знойдзенага ў ванне"). Але асноўная ідэя рамана - гэта кантакт. Дакладней, яго немагчымасць. Лем выказвае сумнеў у тым, што дзве нават самыя блізкія па развіцці касмічныя цывілізацыі смогуць у прынцыпе знайсці паразуменне. Бо паміж імі бездань культурных і тэхналагічных адрозненняў.
Падводзячы вынік: Лем безумоўна моцны фантаст, але не адзіны ў сваім родзе. "Фіяска" я без развагаў парэкамендую любому аматару фантастыкі, але пра іншыя прачытаныя раманы я так сказаць не магу. Можа і меў рацыю пан Станіслаў, напісаўшы апошнім самы лепшы свой раман.
7234