Ладдзя роспачы
Уладзімір Караткевіч
0
(0)
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.
Уладзімір Караткевіч
0
(0)

З гэтым творам мне пашэнціла сутыкнуцца аж тройчы: два разы традыцыйна і адзін не вельмі. За той раз, калі было не вельмі традыцыйнае сутыкненне, я хачу падзякаваць AlesMoyski . За што? А за тое, што праз гэтага спадара я выпадкова трапіла на тэатральную пастаноўку самай філасофскай аповесці Уладзіміра Караткевіча. Нельга сказаць, што я была ў захапленні, а трэба сказаць, што я была ў супер вялікім захапленні. Яшчэ раз дзякую ~_~
Што ж да самой "Ладзі", то перш чым чытаць упершыню, я задалася пытаннем: "Пры чым тут роспач і якая менавіта ладдзя?". Толькі потым я ўсвядоміла ўвесь маштаб таленту Караткевіча, таленту ўкладваць глыбокі філасофскі падтэкст нават у кароткую назву. Не трэба ўжо, напэўна, шмат гаварыць пра стыль пісьменніка (ўсё і так ведаюць, што ён непараўнальны, сакавіты, жывы, а хто не ведае, той падазравае). Я толькі хачу адзначыць, што іранічныя словы Гервасія Вылівахі (галоўнага героя), заўсёды ўзбуджаюць мае пачуцці: будзь то смех, будзь то жаданне тварыць, будзь то імкненне да самаўдасканаляння.
Асобна трэба сказаць пра неверагодную сатыру на рэлігію, ў прыватнасці на святароў. Тут я ўбачыла ўпершыню Караткевіча, як чалавека з завостраным пачуццём гумару.
Ну і маё любімае напрыканцы...
P.S. Пасля другога прачытання мае эстэтычна-літаратурныя сэнсары знаходзіліся ў найвышэйшым узбуджэнні (да і зараз яшчэ).
Комментарии 4
Ваш комментарий
, чтобы оставить комментарий.