Рецензия на книгу
Облава
Василь Быков
Аноним16 октября 2014 г.Кніга апісвае той выпадак, калі чалавек адчувае сябе горш за жывёлу, калі чалавек паводзіць сябе горш за жывёлу. Небараку Хведара раскулачылі за наяўнасць нейкай дробнай малатарні, якая, магчыма, нават не прыносіла даход яе ўладару, адаслалі ў Сібір, адкуль у галоўнага героя нейкім цудам атрымалася збегчы, што прывяло да доўгачаканага вяртання на Радзіму.
Але родная зямля сустркае не так гасцінна, як хацелася. Ягоную хату зруйнавалі амаль дашчэнту, жывымі засталіся толькі дрэўцы, аб'яўляцца ў вёсцы папросту небяспечна, бо ізноў адашлюць у Сібір, а тое і таго горш. Кніга літаральна прасякнута перажываннямі Хведара пра свой гаротны лёс, пра тое, што не склалася ў жыцці, пра тое, чаму не склалася ў жыцці. Паралельна з сюжэтам вяртання на Радзіму апісваецца яго папярэдняе жыццё, перадгісторыя, у якой маленькі чалавек патрапіў у вялізную машыну калектывізацыі. Яна яго з'ела, выплюнула тое, што засталося ад чалавека і ягонага папярэдняга чалавечага жыцця, і не заўважыла яго гора.
Фінал твора ўвогуле кранальны з нядобрага боку. Уся вёска на чале з сынам галоўнага героя, які кан'юктурна падаўся ў актыў камсамола і адрокся ад кулака-бацькі, ладзіць аблаву на Хведара, які ад безвыходнасці бяжыць ад людзей у самую багну. Чалавек, які нікога не забіў, нічога дрэннага не тое, што не рабіў, а нават і не жадаў рабіць, быў вымушаны апантана бегчы ад людзей. Ад сваіх аднавяскоўцаў. І дабег у самае сэрца багны, якая яго прымае сваімі халоднымі абдымкамі і праглынае. Па сутнасці гэты было самазабойства. Самазабойства ад безвыходнасці, ад бесчалавечнасці той сітуацыі, у якую патрапіў Хведар Роўба.
Насмешкай лёсу гучаць словы сына Хведара, які вельмі хоча дасягнуць поспеху ў паляванні на свайго бацьку. Злым сарказмам таго шалёнага часу яны гучаць, шаленствам гучаць.
"Не дадзена было ціха жыць, дык хоць пашчасціла ціха памерці..." (с)111,2K