Логотип LiveLibbetaК основной версии

Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

Палата №6

Антон Чехов

0

(0)

  • Аватар пользователя
    Ales_Moyski
    28 сентября 2014
    Могли и не успеть. Спасибо главврачу
    За то, что ничего теперь хотеть я не хочу.
    Психически здоров. Отвык и пить, и есть.
    Спасибо. Башлачёв. Палата номер шесть.

    Гэта цытата з СашБаша, але ў традыцыі рускага року пісаць не толькі песні паводле класікі, але і самі рок-гурты называць такім чынам. Так Вячаслаў Задзірый назваў свой гурт "Аліса" у гонар гераіні Льюіса Кэрала, а, напрыклад, Вячаслаў Бутусаў і Зміцер Умецкі пазычылі назву "Науцілус Пампіліус" у Жуля Верна. А таксама вядома, што Віктар Цой да "Кіно" разам з Максімам Пашковым гралі ў гурце які называўся "Палата №6" і нават запісалі альбом "Сланалунне"! Менавіта такім чынам я ўпершыню пачуў пра апавяданне Антона Паўлавіча Чэхава пра ўрача гарадской бальніцы Андрэя Яфімыча і Івана Дзмітрыевіча Громава, душэўнахворага з палаты №6, былога судовага прыстава, у якога была манія праследавання.
    У творы А. Чэхаў стварае эфект уласнай прысутнасці ў палаце, бо клініка апісана вельмі дэталёва і падрабязна, як і сама размова хворага і ўрача на філасофскія тэмы, як і пераважна паэзія рускага року. Героі размаўляюць пра Дыягена, стоікаў, пра свабоду, пра будучыню без кратаў, пра цялесныя пакаранні. Цікава, што пасля гэтай размовы ўрача таксама лічаць хворым, і ён з'язджае ў Варшаву, бо лічыць сябе самотным. Дарэчы, В.Цой, калі касіў ад арміі таксама атрымаў "белы білет", даведку 7Б ці што там даюць пры такіх псіхічных адхіленнях. Чым жа скончылася гісторыя Андрэя Яфімыча прачытаеце самі, а я раю вам слухаць інтэлектуальную музыку і чытаць добрыя кніжкі.

    like6 понравилось
    34