Отзывы о книге Собаки Европы
buciock26 марта 2024Беларускі "Стэпавы Воўк"
(толькі першая частка) Магічны тэатр. Уваход - толькі вар.ятам!
Чаму гэта добрая кніга? Стыль, густ, культурны капітал, яркасць вобразаў, праца з фанэтыкай - усё на ўзроўні якаснай эўрапейскай літаратуры. Смеласць быць незразумелым, не звяртаць увагі на магчымае незадавальненне людзей простых, нармальных, здаровых - безапеляцыйная смеласць быць сабой. Па-сапраўднаму захапляльны і такі блізкі сэрцу кожнага ненармальнага сюжэт, шчырасць у партрэтах персанажаў, несімпатычнасці галоўнага героя. Пачытаць яе прыемна, згадкі Менску і гучанне рэдкаўжывальнай шматпакутнай мовы выклікае замілаванне асабіста ў мяне.
Адзінае што, канешне, другасна (вторічно). Колькі ўжо такіх раманаў, персанажаў, сцэнаў было ў 20 стагоддзі! Трошачку набіла аскому. Пара наперад, да пасля-постмадэрнізму!
Але ўсё роўна добра, што гэты твор існуе, і за гэта дзякую аўтару і выдавецтву <з
6 понравилось
539

Комментарии 0
Ваш комментарий
, чтобы оставить комментарий.
Комментариев пока нет,
ваш может стать первым