Князь Вітаўт
Дудараў Аляксей
0
(0)
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.
Дудараў Аляксей
0
(0)

Хачу сёння распавесці вам толькі пра першую п'есу Аляксея Дударава з гэтага зборніка - "Парог", якая будзе ў працяг мінулай рэцэнзіі на "Ідыёта" Ф. Дастаеўскага. Вельмі падабаюцца і астатнія п'есы, асабліва "Вечар" і "Выбар", але іх і астатнія вы прачытаеце самастойна, я спадзяюся, бо калі дакрануцца да творчасці лепшага, на мой погляд, сучаснага беларускага драматурга, то не адліпнеш, а зрабіць гэта вельмі проста - дастаткова паглядзець фільм "Белыя росы", сцэнар да якога пісаў менавіта беларус А. Дудараў. І ў каго з вас павернецца язык сказаць, што там паказана бытавуха?
Вось і я не ўпэўнены, што "Парог" - гэта звычайная сацыяльна-бытавая драма. Хаця б з-за таго, што яна вучыць дабрыні ў вобразе пісьменніка, якога ўсе чакаюць, але Гадо не з'яўляецца. Не прэтэндую на сімвалізм у вобразе казачніка, бо і без таго біблейскіх сімвалаў у п'есе хапае.
Гэта, што да відавочных адсылак, але як і ў Фёдара Міхайлавіча ў п'есе Аляксея Ануфрыевіча ёсць і рэмінісцэнцыі на Новы Запавет. Я вам распавяду дзве гісторыі а вы судзіце самі, ды не судзімы будзеце?
Аліна - ёй год дваццаць восем, стройная, прыгожая, усміхаецца рэдка, апранаецца модна і сучасна, з густам. Выхоўвалася ў дзіцячым доме, але паспяхова выйшла замуж за маладога навукоўца і не працавала, а той падштурхнуў яе ў ложак да свайго сябра Гарухіна, а сам пераспаў з яго жонкай, маўляў, што свабода - прыкмета нашага часу. Асцярожна, свінгеры! (16+). Пасля таго, як яна сустрэла пісьменніка яе светапогляд змяніўся: яна сышла ад мужа, уладкавалася працаваць ў дзіцячы садок, а свайго былога і яго сяброў стала лічыць мерцвякамі, якія зразумелі, што сэнс жыцця ў асалодзе, што ў іх азызлі сэрцы і заплылі душы. Нешта я ўсё больш і больш пачаў казаць словамі А. Дударава, таму лепш перайду да цытаты.
Драгун - танклявы юнак год дваццаці, у абліччы якога ёсць нейкая зацятасць і сканцэнтраваны спакой, апрануты проста, што не адпавядае яго ўзросту. Драгун жыве ў пісьменніка, бо пакінуў бацькоўскі дом. Дарэчы, дзверы ў пісьменніка заўсёды адчынены і нават замка няма. Блудны сын жа, атрымаўшы аплявуху ад мужа Красоўскага, бо той падумаў, што ён палюбоўнік Аліны, нічога не адказаў і прабачыў нахабніка. А ў канцы твора і ўвогуле пазваніў бацьку, каб сказаць, што вернецца.
Самую ж цікавую гісторыю Андрэя Буслая я вам не раскажу, бо там відавочна паралель з уваскрашэннем, хаця на двары пачатак 80-х гадоў. Гэта тыповы шукшынскі "чудзік", які стаў папулярным вобразам у 70-80-я гг. у савецкай літаратуры.
Вось такое яно Евангелле ад Дударава. Прыемнага чытва!