Отзывы о книге Меч князя Вячкі

  • Аватар пользователя
    homa_bellit
    16 января 2024

    НУДНАВАТАЯ КНІГА Ў ЦІКАВЫХ ГІСТАРЫЧНЫХ ДЭКАРАЦЫЯХ

    Крыжовыя паходы перш за ўсё асацыююцца з тым, як дзесьці ў пясках рэзалі сарацынаў. Аднак дакучалі крыжакі і нашым продкам, прычым не толькі ў часы ВКЛ: нацярпеліся і жыхары Полацкага княства. Гэтай тэме і прысвечана кніга.

    ЗАВЯЗКА: Кукейноскае княства (зараз ў Латвіі) апынулася ў складаным становішчы. Усё больш нахабнымі робяцца рыжскія тэўтоны, якія не хаваюць сваіх захопніцкіх намераў. А полацкі князь, які павінен бараніць васалаў, заклапочаны захаваннем улады: веча збіраецца яго скінуць. Вырашаць усе праблемы ў адзіноце мусіць кукейноскі князь Вячка.

    Кніга прапітана атмасферай сярэднявечнага трэша. Час ад часу бунтуюць смерды, наслухаўшыся юродзівага вяшчуна. Мелкія князькі рабуюць суседзяў (калі не пашанцуе, дык падчас набегу можна і ў рабства трапіць). А доля халопа нялёгкая: у хвіліну гневу князь можа проста так нос адрубіць ці вушы. Карацей, усе прыемнасці XIII стагоддзя прысутнічаюць.

    картинка homa_bellit

    Аўтар амбіцыйна раскручвае шмат сюжэтных ліній (некалькіх князёў, смерда, епіскапа, святара, мечаносца). Аднак іх развіццё я б не назваў удалым: як толькі ў аднаго персанажа закруціцца нешта цікавае, мы адразу пераскокваем да іншага, у якога доўгая і нудная цягамоціна.

    Склалася ўражанне, што спачатку аўтар пісаў вельмі павольна, а потым яго прымусілі скончыць твор за адну ноч. Развязка, да якой усё ішло, атрымалася вельмі сумбурнай і скамечанай. Пісьменнік канспектыўна пераказвае некаторыя падзеі без усякай інтрыгі. Ды і лініі персанажаў недакручаныя, нібыта аўтар на іх проста забыўся.

    У кнізе ёсць эпізод пра хамяка, які не магу абмінуць (не спойлер). Падарылі аднаму баярыну майго сабрата: ён так спадабаўся, што лашчыў яго гаспадар цэлымі днямі. А аднойчы, калі пухнацік сядзеў на грудзях, адкрыў рот - і махнаты драпежнік туды залез (ці то палічыў норкай, ці то яго спецыяльна так навучылі). І не разгубіўся: перагрыз баярыну ўсе кішкі. Так што не думайце, што хомкі - бяскрыўдныя камячкі)

    like4 понравилось
    528

Комментарии 0

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.

Комментариев пока нет

Комментариев пока нет,
ваш может стать первым