Отзывы о книге Отцы и дети

  • Аватар пользователя
    Ales_Moyski
    28 июля 2014

    Ты отрицаешь солнце Тебе милей гробы. Ты думаешь, что люди - Поганые грибы... С. Міхалок

    Людзі, што дрэвы ў лесе: ніводны батанік не стане займацца кожнаю асобнаю бярозаю. Я. Базараў "Бацькі і дзеці"

    У рамане Івана Сяргеевіча Тургенева ўздымаецца праблема нігілізму і ўжо з-за гэтага яго варта прачытаць, бо нават сёння гэта мода вяртаецца і "нигилист-злобный глист" распаўсюджаная з'ява. Сам аўтар у спасылцы адзначае, што нігіліст - гэта чалавек, як адмаўляе (ад лац. nihil - 'нічога'); нігілізм - сістэма поглядаў, якая распаўсюджвалася ў сяр. ХІХ ст. У 60-я гг. ХІХ ст. праціўнікі дэмакратыі называлі нігілістамі ўсіх рэвалюцыянераў. "Бацькі" называюць нігілістам чалавека, які нічога не прызнае (Мікалай Пятровіч Кірсанаў), які нічога не паважае (Павел Пятровіч Кірсанаў). "Дзеці" ж лічаць нігілістам чалавека, які да ўсяго ставіцца з крытычнага пункту гледжання. Нігіліст - гэта чалавек, які не схінецца ні перад якімі аўтарытэтамі, які не прымае ніводзін прынцып на веру, якой бы ні быў павагай гэты прынцып ахутаны (Аркадзь Кірсанаў). Тут першае непаазуменне "бацькоў" і "дзяцей" у пытанні нігілізму і асобы Яўгена Базарава. Я. Базараў - асноўны прадстаўнік "дзяцей" - асоб прагрэсіўнага мыслення, якія лічаць, што кожны чалавек павінен сам сябе выхоўваць. Я. Базараў займаецца навукай і гэта для го асноўная мэта. Яму не да сентыментальнасці М. Кірсанава:

    - Гэта ўсё рамантызм, лухта, гніллё, мастацтва. Пойдзем лепш глядзець жука Dytiscus marginatus... Гэтая апошняя фраза, відаць, не спадабалася Базараву; ад яе патыхала філасофіяй, гэта значыць рамантызмам, бо Базараў і філасофію называў рамантызмам, але не палічыў за патрэбнае абвяргаць свайго маладога вучня.

    Паспрабую назваць канкрэтныя пытанні, у якіх разыходзяцца погляды "бацькоў" і "дзяцей": 1. Выкарыстанне іншамоўных слоў і выразаў: - старыя ўспрымаюць як даніну модзе; - маладыя, як Я. Базараў, лічаць, што рускаму чалавеку яны і дарма не трэба; 2. Стаўленне да прынцыпаў, традыцый: - "бацькі" лічаць, што без іх і дыхнуць нельга; - "дзеці" адмаўляюць усё, што было да іх; 3. Стаўленне да мужыкоў: - П. Кірсанаў і размаўляць з імі не ўмее; - Я. Базараў просты ў адносінах з мужыкамі, але таксама не лічыць за людзей і рэзка размяжоўвае інтэлегента і селяніна; 4. Стаўленне да мастацтва: - "бацькі" цытуюць А. Пушкіна, А. Грыбаедава і інш. - нігілісты не прызнаюць музыку і літаратуру. Маюцца ў творы і тыпічныя для І.Тургенева вобразы ракавой жанчыны Ганны Сяргееўны Адзінцовай і "тургенеўскай дзяўчыны" Фенечкі, якая засталася сіратой і сарамліва жыла са старым прыхільнікам М. Кірсанавым. Вакол гэтых асоб разварочваюцца меладраматычныя падзеі з інтрыжкамі, трапяткімі прызнаннямі і нават дуэлямі, але гэта не люблю аналізаваць. Пакіну гэту місію сентыментальным дзяўчатам, якім, безумоўна, стане цікава, што станецца з Я. Базаравым у канцы кнігі.

    - Ёсць нешта падобнае ў лёсе твайго дзядзькі і Базарава, - адзначае Кацярына. - Адрозненне толькі ў тым, што дзядзька жывы. - Ці жывы?
    like8 понравилось
    65

Комментарии 2

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.

Аватар пользователя
Ales_Moyski28 июля 2014

Дзякуй. Мне таксама імпануе гэты гурт і вельмі шкада, што ён спыняе сваё існаванне. Вяршыняй іх творчасці лічу альбом "Вясёлыя малюнкі", як і Ягор Летаў, у ім "ляпісы" дайшлі да разумення таго, што светам кіруюць не рэлігіі і цары, а дабрыня і чалавекалюбства. Плюс, там прысутнічаюць песні на роднай мове ("Нафта", "Грай").

Аватар пользователя
Peacemaker_1828 июля 2014

отличная рецензия,яркая и меткая,спасибо вам за нее и особое спасибо за цитату из песни любимой мною группы Ляпис Трубецкой