- Главная
- Андрэй Федарэнка
- 📚 Книги
- Шчарбаты талер
- Рецензии
- Гэта лепшая беларуская... «Шчарбаты талер»Гэта лепшая беларуская... «Шчарбаты талер»
Отзывы о книге Шчарбаты талер
Plushkin10 мая 2014Гэта лепшая беларуская прыгодніцкая аповесць для дзяцей, што я чытаў!!! Заўважце - не проста на беларускай мове, а менавіта беларуская. Таму што і падзеі ўсе адбываюцца ў Беларусі, і напісана добрай беларускай мовай, і - самае галоўнае - разгадка таямніцы аказалася магчымай толькі праз веданне беларускай мовы. Цудоўна! Што тычыцца сюжэту, то ён немудрагелісты: да дзяўчынкі трапляе старажытны талер, як высвятляецца, адзін з трох, што могуць адкрыць таямніцу скарба, схаванага французскім афіцэрам у 1812 годзе. І вось пяцёра сяброў пачынаюць разгадваць загадкі скарба. Але ў іх ёсць канкурэнты - звычайныя бандзюкі, якімі верхаводзіць нячысты на руку загадчык музею, таксама мараць пра старажытнае золата... Што я вельмі цаню ў дзіцячых кнігах апроч цікавага сюжэту і добрай мовы - пазнавальнасць. У "Шчарбатым талеры" недакучліва даецца шмат звестак па гісторыі Беларусі, прапагандуецца родная мова і любоў да роднага краю. Не магу паставіць меньш 10, хоць рэжце.
Коротко на русском: Это лучшая белорусская приключенческая повесть для детей, что я читал!!! Заметьте - не просто на белорусском языке, а именно белорусская. Потому что и все действия происходят в Беларуси, и написана хорошим белорусским языком, и - самое главное - разгадка тайны оказалась возможной только через знание белорусского языка. Замечательно!
10 понравилось
2,6K

Комментарии 3
Ваш комментарий
, чтобы оставить комментарий.
нячысты на руку загадчык музею Жыццёва. :))
Як гэта цудоўна, што з'яўляюцца такія вось кнігі для дзяцей - па-беларуску і аб Беларусі. Бо калі я чую, з якім страшэнным акцэнтам сучасныя дзеці размаўляюць на роднай мове, мне робіцца сорамна. Магчыма, хоць праз прыгодніцкія кнігі прачнецца цікавасць і любоў.