- Главная
- Францішак Аляхновіч
- 📚 Книги
- У капцюрох ГПУ
- Рецензии
- "Беражыце ў сабе чалавека""Беражыце ў сабе чалавека"
Отзывы о книге У капцюрох ГПУ
FletherAnny24 июня 2023"Беражыце ў сабе чалавека"
Кніга, якая далася аўтару найдаражэйшай цаной. Гэта адначасова і аўтабіяграфічны раман і споведзь Францішка Аляхновіча, а апавядаецца ў ім пра доўгія, поўныя пакут і няспыннага чакання сем гадоў, праведзеныя ім у Салаўках. Пачынаецца ўсё з падману. Не так важна, хто яго падмануў: сябры, паплечнікі з беларускай грамады ці весткі і навіны, якія ішлі з савецкай мяжы. Гаварылі пра адно: пра новае жыццё, будаўніцтва, сапраўдную волю. Але падмануў пісьменнік і сам сябе, паехаў шукаць лепшай долі. Перад нашымі вачыма разгортваецца жыццё паслярэвалюцыйнай БССР, дастаткова беднае але таварыскае. Не ведаў яшчэ нявопытны госць, што за ім напоўніцу сочыць ГПУ. Разумеем, што без суда, следства Аляхновіч быў асуджаны на 10 гадоў лагяроў і трапляе ў Салаўкі. Тут мы даведаемся не толькі пра аўтара, але і пра быт вязня, віды непасільных работ, парадкі, пакаранні, жыццё мужчын і жанчын, т. зв. "крымінальных" і "фраераў". Голад, падман, крадзяжы, гвалт, здзекі, невыносныя ўмовы існавання, вошы і цяжкія інфекцыйныя хваробы - праз усё правядзе аўтар. Як жа хутка ў такіх умовах чалавек ператвараецца ў лютага звера, мяняе чалавечае аблічча, бо там працуе закон "выжыць любой цаной". Францішку Аляхновічу з дапамогай сваіх таварышаў, якія засталіся на волі, удалося выйсці з гэтага пекла і апісаць свае ўспаміны ў гэтым рамане. Твор варты ўвагі як з боку цікаўных да гісторыі, так і як апісанне пакутлівага лёсу чалавека.
6 понравилось
547

Комментарии 0
Ваш комментарий
, чтобы оставить комментарий.
Комментариев пока нет,
ваш может стать первым