Рецензия на книгу
Праведная бедность
Франс Эмиль Силланпя
idbhere20 июня 2023 г.Беларуская класіка па-фінску
Ужо першы радок першага раздзела лучыць гэты твор з многай класікай беларускай літаратуры: "Юха Тойвала паходзіў з сялян". Таму калі хтосьці чарговы раз будзе казаць, што сярод сусветнай літаратуры беларуская адна культывуе тэму сялянства і вайны, можна смела гэтага чалавека, па-першае, пазнаёміць з творамі сучаснай беларускай літаратуры, а па-другое, паказаць творы Франса Эміля Сілланпяя. Адно толькі, што ў беларускай літаратуры сяляне скардзяцца, пакутуюць, перажываюць не экзістэнцыянальны крызіс, а проста іх хвалююць надзённыя праблемы.
Гэты твор – спроба спалучыць імпрэсію з апісаннем рэчаіснасці. Пачуццёвы план тут першасны. Адрознівае гэты тэкст ад таго, што мы прызвычаіліся чытаць па-беларуску пра сялян, тое, што ў ім адлюстравана жыццё малога чалавека, і ў той жа час лішняга – Юха не можа знайсці сабе месца, уладкавацца ў гэтым свеце. Татальная безвыходнасць, прадвызначанасць лёсу, экзістэнцыйныя матывы – усё гэта мы бачым у "Праведнай галечы".
Час ідзе, бурлівыя падзеі пераломнага этапу ў гісторыі адбываюцца, а чалавек, які не за нашых, не за ворагам, які сам-насам з сабою, хоча жыць спакойна і ў суладдзі са светам, але гэта немагчыма: магчыма толькі назіраць, як праносяцца хвалі часу, і патанаць у бясконцым моры жыцця. Менавіта так можна апісаць існаванне Юхі.
Можна было б прывесці шмат кранальных цытат, пра тое, да прыкладу, як герой радуецца смерці дзіцяці, але толькі таму, што астатнія змогуць выжыць, дзякуючы таму, што ежы стала на меншую колькасць людзей больш. Але асноўнае: тут паказваецца манатоннасць жыцця, яго непрыдатнасць для спакойнага, шчаслівага існавання.3 понравилось
65