Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Прынцэса тусоўкі

Евгений Хвалей

  • Аватар пользователя
    tserkovich26 февраля 2023 г.

    Усё вельмі павярхоўна

    Прачытаўшы аповесць "Прынцэса тусоўкі", вы не знойдзеце нічога вартага і карыснага. Тэкст - гэта набор павярхоўных думак, недакладных вобразаў і танных сэнсаў. А сюжэт - адна вялікая гіпербалізацыя, якая быццам бы павінна данесці чытачу недарэчнасць такіх з'яў як наркаманія і падлеткавая злачыннасць.

    Магчыма, падлеткаў  пачатку 2000-ых кніга магла закрануць, але дакладна ніяк не паўплывае на моладзь 2023. Калі жадаеце данесці праблему  для сучаснай моладзі, рабіце гэта больш тонка і майстэрскі. Не варта думаць, што калі чытач - гэта чалавек 14-17 гадоў, дык і намагацца для не трэба!

    І адно слова адносна беларускай мовы.
    магчыма, мне трапіў яшчэ не вычытаны тэкст (вельмі хочацца ў гэта верыць). Але нават і ў такім разе я не разумею, як можна было, напрыклад, слова "канапа" (мэбля, на якой можна ляжаць, сядзець, што часцей знаходзіцца ў гасцёўні) узгадваць як "дыван". То бок у аўтара настолькі дрэнна з беларускай мовай? Дарэчы, папрашу заўважыць, што Яўген Хвалей чалец саюза пісьменнікаў Беларусі! А такія памылкі робіць.

    3
    816