Рецензия на книгу
Хам
Элиза Ожешко
ranica_t24 декабря 2013 г.Не зусім гэта пра вёску, не зусім пра людзей. Пра чалавека. Так... пра чалевека. Постаць, човен, а ўнутры постаці - вялізарнае моцнае сэрца такое, якіх няма ні ў мяне, ні ў сябра майго, ні ў суседа. Сэрца шырынёй з сонца.
Гэтая гісторыя падобная на сапраўдную: вёска, паненка з прыгожымі сукенкамі, ліхаціць лета, каханне, чары, нясмелыя мары, сапраўдныя абяцанні і скрозь усё гэта думка аб тым, як добра жыць вось такому "хаму", як цяжка, але як неверагодна добра і адначасова... лёгка быць такім, як ён... У сэрцы роспач, смутак і... праўда. Некалькі хвілін назад адклала кніжку ўбок. І думаю, як хацелася б хаця б крыху быць падобнай да яго, бо на гэтых старонках я вяла знаёмства з цікавым жыццём простага селяніна моцнага сэрцам і духам. Які кожнаму з нас падае добры прыклад.18712