Логотип LiveLibbetaК основной версии

Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

The Shadow Wand

Лори Форест

0

(0)

  • Аватар пользователя
    Oh_Alice
    3 августа 2022

    Вельмі добрая кніга ў маім нелюбімым жанры.

    Аўтар настолькі добра раскрывае тэму расавай нянавісці, што гэту кнігу я бы рэкамендавала дзецям і падлеткам, бо гэта як размова дарослага з дарослым аб рэальных справах, з якімі мы насамрач сутыкаемся і сёння.
    Калі я чытала, мне прыйшлі думкі, аб яшчэ адной дзіцячай серыі, прачытанай мной, дзе галоўны герой змагаецца супраць зла з тварам  фашызму/нацызму — і гэта канешне "Гарры Поттар".  Так вось, на маю думку, калі параўнаць гэтыя дзве серыі з боку раскрыцця такой складанай тэматыцы, то тут яна прапісана ў разы лепей. У разы!

    Па другое, чым добрая была гэта кніга для мяне — ангельская мова.
    Калі ёсць магчымасць і жаданне чытаць на ёй, паспрабуйце гэту серыю кніг.
    Таму што гэта янг эдалт, тут няшмат апісанняў, але ёсць шмат добрых слоў, якія паўтараюцца амаль праз усю кнігу і хочаш ці не, пакуль чытаеш, ты іх запамінаеш.
    Няма тут складаных зваротаў ці доўгіх сказаў з ускладненнямі, таму каб чытаць перад сном — добрая кніга. Тым больш, што падзеі казачныя і яркія.
    Не думала, што гэта серыя мяне ўражыць, але ў мяне цяпер бадай павага да аўтара.
    Гэта якасны янг эдалт, якога нажаль зусім адзінкі.

    like3 понравилось
    702