Отзывы о книге Плошча Калумба
SashaLesnik15 июня 2022Пра людзей, якiх мы не ведаем
Пра гэтую кнігу магу сказаць так - што параілі, то і купіў у кніжнай краме. Часам мне цікава спытаць у сябра ці звычайнай прадавачкі, што яны параяць купіць з апошняга. Нясеш кнігу дадому і зусім не ведаеш, што цябе чакае на старонках кнігі. "Плошча Калумба" якраз з гэтай серыі. Для мяне падчас пытання было самым цікавым дазнацца, ці апавяданні ў кнізе аўтабіяграфічныя, ці выдуманыя. Я не ведаю, Лапцэвіч пісьменнік, альбо мастак. Альбо і тое, і другое. Але мне б хацелася, каб аўтабіяграфічнасць мела месца. Што гэта сапраўды ён сам ездзіў у ЗША да сябра, што гэта яго сяброўка малявала і распавядала яму пра сваё цяжкае жыццё. "Плошча Калумба" - гэта зборнік кароткіх апавяданняў пра розных людзей, якія жывуць у нейкім сваім свеце. Хтосьці не можа вылезці з БССР, хтосьці жыве ўспамінамі пра ўніверсітэцкае мінулае. Сяргей Лапцэвіч часцяком схіляецца ў бок філасофіі, распавядаючы пра розныя дыялектычныя аспекты жыцця. Шчыра кажучы, мне цяжка агульна напісаць пра кнігу, таму што кожная яе частка - гэта нейкі свет нейкага чалавека, на жыццё якога я гляжу праз маленькую дзірку ў плоце. Часам нават не разумееш, які я вынік павінен зрабіць напрыканцы апавядання. Сапраўдны такі беларускі арт-хаус у літарах. Самае першае апавяданне пра сустрэчу з сябрам, які жыве ў ЗША, мне здалося, напэўна, самым цікавым. Вельмі харызматычны ш цікавы герой атрымаўся ў аўтара, які здаецца жыве у Штатах, а на самой справе яшчэ не выбраўся з СССР. А можа яшчэ гэтыя творы больш зацэпяць людзей, якія раслі на Лэд Зэпелін і Діп Пёрпл, бо гэта іншае для мяне пакаленне, якое вучыла мяне калісьці маляваць і якое добра закранула савецкае мінулае. Думаю, гэтую кнігу было б цудоўна чытаць восенню пад дождж і піць горкую каву. А яшчэ хачу пстрыкнуць па носе выдавецтва за жудаснае афармленне вокладкі. Калі б мне не параілі, ніколі не купіў бы гэтую кнігу і нават блізка не падыйшоў да яе. Але гэта асабістае, канешне...
1 понравилось
46

Комментарии 0
Ваш комментарий
, чтобы оставить комментарий.
Комментариев пока нет,
ваш может стать первым