Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Сабакі Эўропы

Альгерд Бахарэвіч

  • Аватар пользователя
    sakhratalnnusri20 мая 2022 г.

    Спачатку кніга захапіла, але потым не мог дачакацца канца.

    Шэсць гісторый, якія паміж сабою не звязаныя, але пераклікаюцца. Чытаў у арыгінале, на беларускай.
    Першая гісторыя, з якой і пачынаецца кніга, захапляе нейкай сваёй загадкавасцю, містычнасцю. Новая мова, якая пачынае жыць сваім жыццём, яе стваральнік, “вар’ят” і “геній” у адной асобе. Але гэты “вар’яцкі геній” да канца першай часткі ўжо пачынае замест захаплення выклікаць нейкае пачуццё агіды. Здаецца, што ён лічыць сябе, не меньш чым богам, пры гэтым знаходзіцца ў палоне страху і сэксуальнай незадаволенасці, ды яшчэ і… галюцынацый. Трэба таксама зазначыць, як заўзята аўтар смакуе тэму сэксуальных перажыванняў свайго героя і розныя сэксуальныя вычварэнствы, кшталту альбома з малюнкамі зоафіліі, які трапляецца аднаго разу ў рукі “героя”. Можа такім чынам аўтар хацеў дадаць кнізе цікавасці, апелюючы да самых прымітыўных, жывёльных пачуццяў? Бо гэтыя пачуцці ён намагаецца абудзіць і ў іншых частках кнігі.
    Далей становіцца чытаць яшчэ цяжэй. Гісторыі даволі цяжкія да ўспрыяцця і з кожнай старонкай усё меней ёсць чагосьці такога, за што можна зачапіцца інтэрэсу. Вобраз расійскага рэйха, да лютага 2022 года не ўспрымаўся так, як цяпер. Але цяпер мушу сказаць, што аўтар меў рацыю. Ну а так, мне, чамусьці, па стылю нагадала “Сэрцы ў Атлантыдзе” Стывена Кінга. Дарэчы, кніга “Сэрцы ў Атлантыдзе” таксама мяне не ўразіла.
    Спачатку думаў, што нізкія адзнакі гэтай кнізе ставяць выключна “совки”-шавіністы, якіх абражае сама думка таго, што народы, што акружаюць Расію, маюць права жыць асобным жыццём. Прачытаўшы кнігу самастойна хочацца задаць пытанне: “Што гэта было?”

    0
    84