Отзывы о книге Выбраныя творы

  • Аватар пользователя
    Torvald5
    25 апреля 2022

    Васілю Зуёнку пашанцавала з гэтай кнігай. Прынамсі ён сам змог яе ўкласці і пракантраляваць выданне. А гэта бадай найлепшае яго выбранае. Гэтую кніжную серыю «Беларускі кнігазбор» заснаваў у 1996 годзе Кастусь Цвірка. «Выбраныя творы» Васіля Зуёнка выйшлі ў гэтай серыі ў 2010 годзе, далёка не самым спакойным у Беларусі, але яшчэ да ўсіх сённяшніх забурэнняў і трагедыяў.

    Прадмову, досыць аб'ёмную, да кнігі напісала літаратуразнавец Наталля Заяц. Дарэчы, у прадмове адзначаецца, што «па аб’ектыўных, далёкіх ад сфер мастацтва прычынах з 1995 года не выходзіла новых арыгінальных кніг лірыкі Васіля Зуёнка.» То бок, паэт ад самага пачатку прыходу да ўлады Лукашэнкі трапляе ў няміласць і дзяржаўнае выдавецтва «Мастацкая літаратура» для яго зачыняецца.

    Падсумоўваючы разгляд творчасці Васіля Зуёнка Наталля Заяц наступнымі словамі заканчвае прадмову: «За ўжо амаль паўвека працы ў літаратуры Васіль Зуёнак стварыў свой непаўторны мастацкі свет, па-гаспадарску, рупліва збіраючы словы, узвёў уласную — паэтычную — Сялібу. Эмацыйны эпіцэнтр яе жыцця, напэўна, знаходзіцца недзе побач з Мачулішчам, на малой радзіме пісьменніка: адтуль сілкуецца яго шматфарбная, разнастайная ў праблемна-тэматычных і жанравых адносінах творчасць.»

    Кнігу складаюць раздзел «Вершы», да якога далучана паэма «Маўчанне травы», і раздзел «Проза», які ўтрымлівае элегіі, эсэ і эцюды.

    Увогуле паэзію Васіля Зуёнка можна акрэсліць як філасофска-лірычную. Але паэт не пазбягае і сацыяльнай тэматыкі. У 1993 годзе, калі пачалася ў Беларусі паводка рознагалосся, паэт напісаў:

    Схілюся, як перад Айчынаю, Гляну ў крынічкіны вочы: Усе гаварыць навучыліся, Слухаць ніхто не хоча…

    А ў 1998 годзе ў вершы «Тэстамент» паэт даў параду беларусам:

    Не лезь жа, браце, у хаўрус З уладай безнароднай: Спявай жыццё, ахвярнік муз, — Галодны, ды свабодны!..

    А ў 2000 годзе паэт даў яшчэ адну параду адносна таго, што з'яўляецца абавязковым для здабыцця свабоды.

    Роднае слова — народа аснова: З ім і малы — магутны. Слова душу ахінае пакровам На скрыжаваннях пакутных.

    Варта яшчэ адзначыць адну істотную акалічнасць, гэтая кніга выйшла пры фінансавай падтрымцы пісьменніка і бізнесоўца Алеся Усені. Гэта далёка не першая кніга, якую ён падтрымаў.

    like7 понравилось
    133

Комментарии 0

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.

Комментариев пока нет

Комментариев пока нет,
ваш может стать первым