Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

The Fill-In Boyfriend

Kasie West

  • Аватар пользователя
    Аноним11 марта 2022 г.

    Лёгкі Young adult раман на вечар

    З нагоды гэтай кнігі можна сказаць толькі адно: чарговая падлеткавая лав-сторы з разраду Young adult раманаў. Вядом ж, з хэпі-эндам (а як жа інакш?). Так, чытаць такое трэба перыядычна, каб не згубіць сувязь з рэальнасцю, дзе па вуліцах не бегаюць оркі, а ты не ўлюбляешся ў прынца фэйры. Але ўсё роўна нават ад нізкапробнага рамана ты чакаеш хоць нейкіх уражанняў. А тут? Не магу сказаць, што кніга мне спадабалася. Але і тое, што яна ўразіла мяне, будзе хлуснёй самой сабе. У свой час я прачытала шмат падобных гісторый. Так, у падлеткавым узросце чытаць такое - амаль што мэта: асаблівых драм няма, расчараванняў мала, героі шчаслівыя разам, а зыход зразумелы з першых старонак. І нават зараз мне падабаюцца гісторыі такого роду, але ўжо не так, як раней.

    Не хачу спойлерыць, але адзін момант у кнізе нагадаў мне ўрывак з фільма "Выдатны" прынц" з Сарай Хайланд і Мэтам Прокапам у галоўных ролях. Яшчэ адзін напамін людзям у стагоддзе сацсетак: папулярнасць не вымяраецца колькасцю лайкаў у Інстаграме ці фаловераў у Твітэры. Галоўнае - якім цябе бачаць ў рэальным жыцці. Ты можаш быць не папулярны ў сацсетках, але душой кампаніі ў жыцці. І пры гэтым ніхто не адмяняе зваротную сітуацыю.

    А ўвогуле, кніга даволі цікавая. У ёй нядрэнны сюжэт, прывабныя героі. Але банальныя сітуацыі , дзівацтвы герояў - вось класічны набор кнігі з разраду чытва на вечар. Лёгкі раман, ад якого на душы стане цяпло і вернецца вера ў цуд. Аднак перачытваць падобнае я не буду. А можа, і нагадаю калі-небудзь - хто ведае?)

    0
    55