Рецензия на книгу
The Wicked King
Holly Black
mari-rudakova26 января 2022 г.Сапраўдны кароль з псіхалагічнымі праблемамі
Другая частка серыі "Паветраны народзец" пакінула мяне ў разгубленых пачуццях. Не спрачаюся, кніга шыкоўная сваім слогам, сваім сюжэтам, але канцоўка... Не чакала такога. Не чакала, але менавіта гэта дапамагло мне зразумець, чаму Кардан жорсткі. Такога нягодніка, як ён, яшчэ трэба пашукаць. Праўда, яго дзяцінства так ці інакш аказала ўплыў на яго юнацтва (ува мне прачнуўся Зігмунд Фрэйд).
Джуд паказана ў кнізе стрыманай. Яна зусім не лепш за Кардана, учынкі якога катэгарычна ганіць. Нахабства - трымаць таемна пад сваім абцасам увесь Эльфхейм і яшчэ абурацца. Праўда: улада ап'яняе і адурманьвае. У Джуд адна філасофія: хтосьці не падабаецца - мой клінок з табой пазнаёміцца. Кардан, які прывык вырашаць праблемы словамі, пачынае часам капіраваць яе ўчынкі. І, можа, уплыў дзяўчыны таксама змяніў хлопца, зрабіў яго жорсткім, узлаваным на ўвесь свет і ў першую чаргу на самога сябе. Ён ненавідзіць сваю слабасць у асобе Джуд, але пазбавіцца ад гэтага панурага пачуцця не ў сілах. Можа, таму такая канцоўка - іх вымушанае растанне. Спадзяюся, што яно часовае.
І ўсё ж такі, нягледзячы на ўсе супярэчнасці, Кардан адкрываецца ў новым святле. Ён паказаны як юнак, які гатовы змагацца да канца. Ён не адступіць ад свайго. Так, псіхалагічна ён слабейшы за Джуд, фэйры не вытрымае і паловы таго, што адчувае дзяўчына. Але яму гэта і не трэба. Хлапец ўмее вырашаць праблемы дыпламатычна - словамі (аднак не заўсёды). Кардан - сапраўдны кароль, хай нават пачатак яго праўлення ставіць пад сумненне неабходнасць захавання каралеўства Эльфхейм.
Содержит спойлеры065