Рецензия на книгу
Origin
Jennifer L. Armentrout
mari-rudakova11 января 2022 г.Містыка вярнулася, але прыйшоў сэкс
І зноў працяг сэрыі "Лаксэны" мяне расчараваў. Не такое чакаешь ад містычнай гісторыі пра прыхадняў.
Велізарны, тоўсты плюс за тое, што аўтар паказала падзеі не толькі ад асобы Кэці, але і Дэймана. Заўсёды прыемна пазнаваць іншую старану жыцця. Ты пачынаеш бачыць многія здарэнні з іншага ракурсу. Але... Няўжо хлопцы думаюць настолькі саладжава? Нават чытаць некаторыя месцы гідка. Не, аўтар сур'ёзна думае, што хлопец будзе казаць словы ў стылі "я не магу без яе, мне так дрэнна"? Ад гэтага чытаць гідка і маркотна.
Праўда, аўтар вярнулася да містычнай старонкі гісторыі. Лаксэны нарэшце адкрыліся людзям! На жаль, гэта скончылася дрэнна. Але гэта ёсць ў нашай чалавечай прыродзе: ненармальна рэагаваць на ненармальныя рэчы. Я не магла адарвацца ад чытання гэтай сцэны. Хацелася галасіць: "Аааааа, яны паказалі сябе ў сваёй сапраўднай форме!" Амаль, як і галоўнай гераіне.
Чытач убачыў новых персанажаў, якія граюць не апошнія ролі ў апавяданні. Але занадта ярка раскрытая сэксуальная тэматыка. Гідка і сумна - не гэтага ты чакаешь ад падлеткавага фэнтэзі.
Прачытаю я гэтую кнігу зноў? Наўрад ці. Дадам яе ў свой спіс лепшых кніг? Безумоўна, не. Ці буду я памятаць пра гэтую кнігу? Напэўна, так.
058