Логотип LiveLibbetaК основной версии

Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

Opal

Jennifer L. Armentrout

0

(0)

  • Аватар пользователя
    mari-rudakova
    5 января 2022

    Зашмат ванільнасці, не хапае містыкі

    Працяг знакамітай гісторыі пра Лаксэнаў на гэты раз мяне не ўразіў. Так, кніга даволі цікавая, але ўжо амаль няма той чароўнасці, якая была ў папярэдніх частках. Канец да вар'яцтва прадказальны. Мова напісання простая і не выклікае складанасцей ў чытанні. Аднак ўсё ж такі цікавыя моманты таксама прысутнічаюць.

    Так, напрыклад, чытач сустракае герояў, якія, па логіцы, не павінны былі з'яўляцца ў трэцяй частцы. Плюс з'явіліся новыя, якія, вядома ж, прыгадваліся раней, аднак ты наўрад ці думаў калі-небудзь сустрэць іх не проста ў выглядзе мімалётных персанажаў, а як паўнавартаснага героя кнігі. За гэта, безумоўна, падабайка.

    Магу сказаць, што адносіны галоўных герояў выйшлі на новы ўзровень. Яны афіцыяльна разам як пара, што ўсё яшчэ дзівіць усіх астатніх, бо такія паводзіны зусім не ўласцівыя правільнаму Дэйману. І хацелася б думаць, што ў галоўных персанажаў ўсё складзецца ўдала, але надзеям фанатаў не атрымаецца спраўдзіцца: працяг з двух кніг намякае на тое, што здарыцца нешта эдакае ў канцы кнігі, і менавіта гэта паставіць пад пагрозу каханне герояў.

    Але ванільнасці, падлеткавай саладжавасці ў сюжэце гэтай кнігі занадта многа. Містычная частка адышла на задні план. Так, раман задуманы як сентыментальны, аднак не варта забываць і пра тое, што гэта таксама і фэнтэзі. Мабыць, аўтар пра апошняе крышачку забыўся.

    like2 понравилось
    2,7K

Комментарии

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.