Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

Onyx

Jennifer L. Armentrout

0

(0)

  • Аватар пользователя
    mari-rudakova
    30 декабря 2021

    Нарэшце я дакачалася

    ААААААААА!!!!!! Нарэшце адбыўся сапраўдны (заўважце, я не кажу першы) пацалунак галоўных герояў. Маё шыперскае сэрца амаль што не выскачыла з грудзей, калі я чытала той урывак, дзе гэта апісвалася. Але наступныя падзеі нярэдка вымушаюць засумлявацца ў шчырасці пачуццяў герояў. Можа, цудоўнае вылячэнне Кэці штосьці змяніла ў дзяўчыне (і зноў падабенства з "Дзённікамі вампіра", дзе Алена адчувала прыхільнасць да Дэймана). Можа, і ў кнізе таксама ж, бо гэта менавіта Дэйман вылечыў Кэці. Ах, якія ж прыгожыя словы ён казаў у той момант ("Я не магу яе страціць!") Што за дзяўчына не хоча пачуць падобнае ў свой адрас? Толькі хочацца крычаць галоўнай гераіне: "Ці ты сляпая або што?", бо інакш рэагаваць на яе сумленні проста немагчыма. Але яе можна зразумець, бо часам Дэйман паводзіць сябе як рэўнівец, а потым раніць Кэці сваёй абыякавасцю. Ён не верыць у яе здольнасці, лічыць яе слабай. Але з кожнай кнігай дзяўчына мяняецца. Яна ператвараецца ў тую, што здолее зрабіць нават немагчымае. І калі яна разумее, што яе пачуцці да Дэймана - не вынік вылячэння, а нешта сапраўднае, рэальнае, хлопец прымае яе ў сваіх абдымках, каб цалаваць да страты пульса. Ён падтрымлівае Кэці яе захапленнем кніжным блогам. Але іх шанец на тое, каб пабыць нармальнай парай, бурыцца прама на вачах. Ворагі ўжо зусім побач з людзьмі, што любыя Кэці, з-за яе. Само існаванне дзяўчыны ставіць пад пагрозу ўсіх знаёмых ёй прыхадняў. Кэці не можа стаяць у баку і абыякава глядзець на падзеі. Не, яна ідзе ў бой. Адносіны з некаторымі мяняюцца, але інакш быць проста не можа.

    І адна фраза: канец кнігі вас уразіць.

    Содержит спойлеры
    like2 понравилось
    255

Комментарии 0

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.