Рецензия на книгу
The Siren
Kiera Cass
mari-rudakova28 декабря 2021 г.Чарговая гісторыя кахання
Калі я толькі пачынала знаёмства з гэтай кнігай, я нічога асабістага ад яе не чакала. Я разумела, што гэты твор будзе прахадны для мяне. Так і адбылося. Чымсьці раман нагадвае казку "Русалачка" Ханса Крысціяна Андэрсана, бо гісторыі вельмі падобныя. Аднак у казцы Русалачка ніколі не кантактавала з людзьмі, бо жыла ў моры. У рамане сірэны не маюць хвост і жывуць у розных гарадах і краінах. У мора яны ідуць толькі пры неабходнасці.
Вельмі цікавы персанаж Акіян, які ў кнізе з'яўляецца жанчынай. Яна выступае для сірэн як бы ў ролі прыёмнай маці, якую або любяць бязмерна, або паважаюць, або баяцца і ненавідзяць. Яе спосаб існавання спрэчны нават для яе слуг - сірэн, якія вымушаны цаной ўласнага жыцця падпарадкоўвацца яе загадам. Акіян апраўдваецца тым, што ёй таксама не падабаецца дзейнасць дзяўчын, але другога выхаду проста не існуе.
Але ўсё ж такі гэтая гісторыя апынулася чарговай гісторыяй кахання. І я кажу не толькі пра каханне паміж жанчынай і мужчынам. Так, ёсць моманты самаахвяравання дзеля лепшага жыцця чалавека, якога ты лічыў родным шмат гадоў. Некаторыя героі ў апошні момант здзіўлялі сваімі ўчынкамі, якіх ты не чакаў ад іх. Канцоўка кнігі пакідае пачуццё незавершанасці, няскончанасці. Застаецца надзея на працяг гісторыі, але аўтар паставіў кропку і чытачу застаецца самому выдумляць дзеянні герояў. Як адчуе сабе мужчына, калі дазнаецца пра тое, што яго каханая страціла памяць пасля жорсткіх падзей, якія адбыліся з-за яе? Што адчуе жанчына, калі зразумее, што страта памяці дапамагла ёй забыць сваё мінулае жыццё? На гэтыя і іншыя пытанні няма адказу і не будзе. А можа, гэта і добра?..
1195