Рыбін горад
Наталка Бабіна
0
(0)
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.
Наталка Бабіна
0
(0)

Спачатку прадугледжвалася, што гэтая кніга будзе чарговым жыхаром маёй сумкі, якога я буду выцягваць вонкі толькі ў транспарце. Але ж, халера, занадта апынулася цікавай для паўгадзіннага і не заўсёды штодзённага чытання.
Дынамічны сюжэт, «смачная» мова і трапныя выбліскі гумару — тое, за што мне гэтая рэч спадабалася.
Адзінае, чаго я не зразумела, дык гэта НАВОШТА, ну навошта першую главу трэба было рабіць такой? Прачытаўшы яе, чалавек яшчэ добра задумаецца, ці варта працягваць. Бо гэта проста суцэльная гідота. Але ж тое, што адбываецца далей, не мае ніякага дачынення да таго, што апісваецца (ну навошта?!) у першай главе. Я б і параіла пачаць адразу з другой, але ў тэксце, на жаль, будзе адна адсылка да главы №1. Трывайце, карацей кажучы :)
А твор варты, безумоўна.