Рецензия на книгу
Чарнічны мішка
Анастасія Валхоўская
ranica_t16 мая 2021 г.Дванаццаць цёплых апавяданняў пра кожны месяц. Тут і калядныя падарункі, і велікодныя яйкі, і вясёлка, і бэз! Такая асалода ад чытання, ажно вочы прыжмурыць, бы котка, хочацца. Апавяданні невялічкія (казкі, дакладней), малюнкі ўтульныя і прыгожыя, але цукар у іншым - сярод старонак хаваецца штомесячны каляндар летуценніка! Дзе можна даведацца, які сёння дзень: дзень гарбаты? А мо дзень падарункаў? Цукерак, абдымкаў, матылёў? А мо будзем маляваць ці бегаць па лужынах? Цудоўны падарунак маленечкім беларусікам, лічу.
9127