Отзывы о книге За закрытой дверью

  • Аватар пользователя
    Moszast
    27 апреля 2021

    5/5 маркетолагам

    Звычайна, калі чытаеш дрэнныя кнігі, адчуваеш нейкае раздражненне або несусветную нуду. Але бываюць кнігі, якія чытаюцца лёгка, некаторыя нават захлёбываючыся ад захаплення, а пасля эйфарыя спадае і ты разумееш, што прачытала/прачытаў нейкую дрэнь.

    Не сказала б, каб я адчувала нейкія надзвычайныя пачуцці падчас чытання. Не, я пачала разумець, што справы ідуць кепска дзесьці на чвэрці кнігі, і чым у лес далей, тым гусцей. Ужо з сярэдзіны мне стала пляваць і я проста хацела хутчэй дачытаць, бо не настолькі гэты твор дрэнны, каб кідаць у працэсе.

    Сюжэт гучаў чартоўску здорава - актуальная тэма, старая як гэты свет парада не судзіць па адзенні, ды і мова анатацыі гучыць непараўнальна лепш за тое, што адбываецца ў самім творы. А чаго толькі вартая фраза з вокладкі пра "пугающе правдободобная история домашнего насилия". У агульным, я папалася. Мая павага маркетолагам, бо без іхніх старанняў, кніга бы не прыцягвала абсалютна нічым.

    Крыху канкрэтней аб тым, чым мне не спадабаўся твор. Сюжэт максімальна непраўдападобны, вось іронія (даўным даўно трэба было перастаць верыць гэтым крыклівым выданням, які любы набор літараў могуць абазваць новай класікай). У пачатку, аднак, усё даволі цывільна - галоўная гераіня, яна ж Грэйс, улюбляецца ў знешне ідэальнага мужчыну. Пасля столькіх год клопатаў і цяжкага жыцця можна паверыць, што яна аддалася бы на волю лёсу, дазволіўшы Джэку так моцна ўзяцца за вырашэнне ўсіх пытанняў. У рэшце рэшт можа яна па характары заўсёды была такая пасіўная? У любым выпадку пра гэта аўтарка вырашыла не расказваць.

    А вось пра што яна расказала ва ўсіх падрабязнасцях, дык гэта пра планы Джэка на сястру ГГ. Лепш бы прамаўчала, далібог. Пасадзіць дзяўчыну з сіндромам Даўна ў пакой без вакон, з чырвоным асвятленнем і партрэтамі пазбітых жанчын, каб назіраць за ейнымі пакутамі, сур'ёзна? Вось гэта называецца праўдападобнай гісторыяй? А чаго не захапіць свет, каб прымусіць пакутаць усіх? Ну а што, даволі праўдападобна, я лічу. Апушчу далей свае здзекі з гэтай фразы, бо яны тады будуць займаць палову вынікова тэкстку, але да "праўдападобнасці" хачу дадаць яшчэ ўвогуле сам вобраз Джэка - гэта не персанаж, а зборны вобраз клішырваных маньякаў. Матывацыі Джэку не прапісалі, як і нармальнай гісторыі. Затое тут у наяўнасці класічны расповед сваіх планаў антаганістам. У канцы яшчэ ліхадзейскага смеху не хапае для паўнаты карціны.

    Сама галоўная гераіня таксама не лепш: мала таго, што з вышэй згаданай ідэяй можна сур'ёзна так паспрачацца, дык і далейшыя дзеянні гераіні выклікаюць адны непаразуменні: чаму яна не збегла, калі магла? чаму яна не зрабіла так-та? чаму яна дазволіла гэтаму здарыцца? і далей. Карацей, занадта многа пытанняў, якімі павінна была задавацца аўтарка, каб пасля імі не задаваліся чытачы. Але з нейкай прычыны яна вырашыла гэтага не рабіць. Нявопытнасць? Не апраўданне - ёсць дастаткова аўтараў, чые дэбютныя раманы выклікаюць захапленне і натхняюць. Магчыма, проста пасрэднасць. Не сказала б, каб гэта дрэнна - на фоне слабых аўтараў лепш бачна таленты. Проста, калі б не маркетолагі, то гэтая кніга не мела бы і той часткі малой вядомасці, якая ў яе ёсць.

    ***

    І пакіньце ўжо павестку ідэолагам, літаратура ацэньваецца праз прызму мастацтва, а не праз адпаведнасць сучасным павевам моды.

    Содержит спойлеры
    like5 понравилось
    577

Комментарии 0

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.

Комментариев пока нет

Комментариев пока нет,
ваш может стать первым