Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

Восень у Вільні

Вінцэсь Мудроў

0

(0)

  • Аватар пользователя
    AlenaVeshtort
    18 апреля 2021

    Наша Вільня.

    "Восень у Вiльнi" - новая кніга В. Мудрова - хронiка падзей восенi 1939 года вачамi падлетка.
    Бездакорная мова, цiкавы сюжэт, добра пераданы настрой таго часу.
    Вiльня пагружаецца ў iмглу, у вiр трагічных падзей з усiмi сваiмi касцёламi i царквамi, Бернардзiнскiм садам i Вiленкай з аўтографам сонца, Гедымiнавай вежай, вiленчукамi, што збіраюцца штораніцы ля "тумбы навiн". Усё пачуццi абвостраны, надзеi i расчараваннi, спрэчкi. Вецер гоніць лісце. Улада змяняецца як надвор'е. Льецца першая кроў, б'ецца шкло. Падлеткі неймаверна хутка сталеюць...

    • Кiм естесь?
    • Беларус!

    Гісторыя, якую мы мала ведаем. А яна ўвесь час "даганяе" нас пры наведваннi Вiльнi: адсутнасцю беларускіх надпicаў i шыльд, абшарпанасцю i занядбанасцю касцёлаў i будынкаў, дзе iснуюць духi нашых продкаў...

    72

Комментарии 0

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.