Логотип LiveLibbetaК основной версии

Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

Зніч ваўкалака

Валерый Гапееў

0

(0)

  • Аватар пользователя
    Torvald5
    21 февраля 2021

    Прыгодніцкая аповесць пра наш час, у якім прысутнічае і інтэрнэт, і мабільныя тэлефоны, і легенды традыцыйных вераванняў беларусаў. У Валерыя Гапеева атрымалася напісаць сапраўды прыгодніцкую аповесць. Бо ёсць у ёй і таямніца, і экшан, і цуды беларускіх балот (прывітанне Віктару Марціновічу з яго "Сфагнумам"), і сапраўднае сяброўства падлеткаў, і павага да бабуліных казак і легендаў. Аповесць утрымлівае шмат рэмінісцэнцый. Напрыклад, з "Палескімі Рабінзонамі" Янкі Маўра. Або з "Лабірынтамі" Вацлава Ластоўскага. У Гапеева таксама метафізічны, сакральны аб'ект (капішча са знічам) знаходзіцца пад зямлёй і яго таксама пакідаюць схаваным для наступных (больш вартых) пакаленняў.

    Аповесць разлічана на падлеткаў, але і даросламу чытачу будзе цікава яе прачытаць. Цікава і карысна.

    like13 понравилось
    441

Комментарии

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.