- Главная
- Галина Вдовиченко
- 📚 Книги
- 36 і 6 катоў-дэтэктываў
- Рецензии
- Другая частка з серыі... «36 і 6 катоў-дэтэктываў»Другая частка з серыі... «36 і 6 катоў-дэтэктываў»
Отзывы о книге 36 і 6 катоў-дэтэктываў
Osman_Pasha28 января 2021Другая частка з серыі прыгодаў 36 і 6 катоў, котак ды кацянят. Яны па ранейшаму жывуць разам са спадарыняй Крэпавай і яе пляменнікам Стасем, а ў вольны час танчуць у стасевым кафэ. На гэты раз гісторыя пачынаецца з таго, што каты з невялікай дапамогай вынайшлі яшчэ адзін свой талент - драпапіс. Жыхары ўсяго места хутка дазналіся пра гэта і жадаюць пабачыць новую працу хвастата-вусатых. У ноч пасля выставы ў кафэ здараецца пажар, а дошкі з каціным драпапісам знікаюць. Каты вырашаюць зрабіцца дэтэктывамі і знайсці зніклыя выявы. Акрамя пашуковай справы ім таксама трэба будзе і дапамагчы гаспадарам грашамі, бо крыніцы даходу яны пазбавіліся. Зноў атрымалася някепская дзіцячая гісторыя аб катах. І само выданне кніжкі падыходзіць для дзяцей. Няма ніводнага развароту без каляровых ілюстрацый.
11 понравилось
237

Комментарии 0
Ваш комментарий
, чтобы оставить комментарий.
Комментариев пока нет,
ваш может стать первым