Отзывы о книге На этапах

  • Аватар пользователя
    Torvald5
    24 августа 2020

    Назва і вокладка гэтай кнігі ўводзіць у зман. Ствараецца ўражанне, што гэта цалкам патрыятычная кніга змагання. Але, калі з ёй пазнаёмішся, дык пабачыш, што змагання ў зборніку не вельмі шмат, хаця яно сапраўды ёсць. Але перадусім гэта вершы пра родную Мядзельшчыну, пра жыццё беларускага селяніна, пра прыгажосць Нарачы, а таксама пра горад, які стаў жыцёвым універсітэтам паэта – Вільню.

    Пры ўсёй ваянічасці псеўданіма, Максім Танк, канешне, - гэта пранікнёны лірык. Ужо ў яго першай кнізе гэтая лірыка праявілася напоўніцу. І з першай кнігі Максім Танк пачаў апяваць галоўны дыямент яго малой радзімы – возера Нарач. Гэта заўважыў і аўтар прадмовы да зборніка Р. Баравы, напісаўшы: “Яна (Нарач. - АА) нібы пакрыўдзілася, што так доўга абміналі яе ў беларускай паэзіі, і пакрыўдзіўшыся пасылае туды свайго прадстаўніка – маладога песьняра”.

    Пры ўсіх сваіх сялянскіх каранях, менаваміта Максім Танк стаў адным з пачынальнікаў беларускай урбаністычнай паэзіі. Жывучы ў Вільні ён не мог не пісаць пра гэты цудоўны горад. Ёсць у зборніку верш, які так і называецца “Вільня”.

    Іду, а дрэвы штосць гавораць… аблеплен гразьзю, мокрым сьнегам. Ну дзе-ж прытуліш мяне, горад, мяне прытуліш без начлегу?

    Але ўтрымлівае кніга і вершы змагання. Большасць з іх сабраныя ў раздзел, які так і называецца “На этапах”. У вершы “У маршы” паэт адзначае, што жыць яму выпала ў вялікія дні - на пераломе.

    Жыць нам прышлося вялікімі днямі, на пераломе жалеза і песьняў, - ў новых маланках, ў новым громе молатам выкутых песьняў.

    Як адзначаюць літаратуразнаўцы: у ранніх кнігах Максім Танк выступае спеваком барацьбы беларускага народа за нацыянальнае вызваленне, у поспех якой ён зацята верыў.

    I вер, што хопіць сілаў – удары грому спынім. Ня згінулі дагэтуль – ў баю тым-больш ня згінем!

    like8 понравилось
    806

Комментарии 0

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.

Комментариев пока нет

Комментариев пока нет,
ваш может стать первым